Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Тацьцяна Беланогая: «Я і гітара — адно цэлае» (12 ноября 2008)

«Нарадзілася, вырасла, зразумела, што да чаго, і пачала пісаць песьні», — гаворыць Тацьцяна Беланогая пра сваю біяграфію. Сёньня маладая рок-бард-сьпявачка мае перамогу на буйных музычных фэстывалях «Бардаўская восень — 2004» і «ОРРА-2006» (Польшча), а таксама чатыры запісаныя альбомы. Прэзэнтацыя чацьвертага зь іх пад сымбалічнай назвай «Двукроп’е» адбудзецца ў Менску 20 лістапада. Пра тое, як ствараўся новы дыск і як адбудзецца яго прэзэнтацыя — у інтэрвію Тацьцяны Беланогай.

Тацьцяна Беланогая: «Я і гітара — адно цэлае»Як ішла праца над новым альбомам «Двухкроп’е»?
— Кружэлка стала вынікам цэлага году напружанай працы: запісу, афармленьня і дапрацоўкі матэрыялу. Магчымасьць зрабіць альбом з дапамогай прафэсіяналаў я атрымала, дзякуючы перамозе на Міжнародным фэстывалі бардаў «OPPA-2006». У адрозненьні ад трох папярэдніх альбомаў, якія даводзілася запісваць у сапраўды «спартанскіх» умовах, «Двукроп’е» было зробленае ў спрыяльных абставінах, з удзелам прафэсійных музыкаў. Таму альбом адчувальна выходзіць з шэрагу папярэдніх, зьяўляецца новым ва ўсіх сэнсах.

Якая тэматыка кружэлкі? Пра што гаворыць назва?
— «Двукроп’е» — альбом пра каханьне. У ім я паспрабавала адыйсьці ад сацыяльнай тэматыкі, распавесьці пра ўнутраны сьвет чалавека, адносіны між людзьмі. Гэтая кружэлка зьмясціла і новыя песьні, і ўжо сьпяваныя раней, але сыграныя па-іншаму. Назва альбома гаворыць пра дзьве кропкі, дзьвюх асобаў, зь якіх адбываецца пэўны працяг — сям’я, адносіны. Калі ж глядзець зь філялягічнага пункту погляду, то кропка ў канцы сказу азначае скончаную думку, двухкроп’е ж паказвае не на завяршэньне, а на тое, што будзе далей. Свой першы прафэсійны альбом я лічу толькі пачаткам таго, што з Боскай дапамогаю яшчэ спадзяюся сказаць у будучыні.

Каго разьлічваеш убачыць на прэзэнтацыі «Двукроп’я»? Якім увогуле ўяўляеш «свайго» слухача?
— Гэта мая дэбютная прэзэнтацыя на «вялікай сцэне». Спадзяюся, што на прэзэнтацыю прыйдуць самыя розныя людзі, якім цікавая рэлігійная, патрыятычная тэматыка. Нехта зь іх завітае паслухаць «Рэспубліку чорна-белага кіно», «Марнага прарока», нехта — «Мару», кагосьці прывабіць «Адзінота ў лістападзе». У маральным пляне «мой» слухач ідзе па складаным шляху да Бога. Ён шукае сябе, памыляецца, але працягвае крочыць. Гэта чалавек, які імкнецца да ўнутранай гармоніі, духоўнай прыгажосьці.

У прэсе цябе называюць то бардам, то рок-сьпявачкай, ты ўдзельнічаеш у фэстывалях аўтарскай песьні. Як сама можаш ахарактарызаваць стыль, у якім граеш?
— Хутчэй, гэта акустычны рок: тэмпы, рытмы, тэмы больш вострыя. Але, у той жа час, я і гітара — адно цэлае. Таму, усё ж, атрымліваецца, што я і бард.

Ты і твой лірычны герой — адно цэлае?
— Думкі дык дакладна, дзеяньні — не на 100 адсоткаў. Але я працую над тым, каб быць падобнай да свайго лірычнага героя. Гэта ідэал для мяне. Ён прыгожы ва ўсім, і ад яго сыходзіць стваральная прыгажосьць.

Свае творы ты пішаш толькі на ўласныя словы?
— Такіх песень большасць, але ёсьць і на словы іншых паэтаў: Людмілы Паўлікавай, Натальлі Кучмель… Вельмі шмат на Яўгенію Янішчыц (мару запісаць адпаведны альбом). Таксама падабаецца англамоўны Робэрт Фрост, пераклад з польскай Чэслава Мілаша і Зьбігнева Гербэрта. Каб я захацела напісаць песьню на пэўны верш, ён павінен быць вельмі рытмічны і прыцягваць сваёй будовай. Пры гэтым я гляджу перш на твор, а потым ужо на асобу яго аўтара.

Даведка:
Тацьцяна Беланогая нарадзілася 24 чэрвеня 1984 году ў Менску. Атрымала адукацыю ў БДПУ па спэцыяльнасьцях геаграфія і біялёгія; ангельская мова. Перамогі ў музычных фэстывалях: «Зоркі Маладэчна» (2003), «Бардаўская восень» (2004), «ОРРА-2006». Альбомы: «Там, дзе мы» (2004), «Пабачыць сьвет» (2006), «Система координат»(2007), «Двукроп’е» (2008).

Метки -
Источник - Ганна Кот
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее