Авторизация ...

Имя пользователя :
Пароль :
напомнить пароль

Музбайнет » Новости » Экстремальное » Creative Breath of Death 2008: чатыры ў адным

Creative Breath of Death 2008: чатыры ў адным
13 лістапада ў межах мэтал-канцэрту Creative Breath of Death 2008 адбудзецца адразу чатыры сьвежыя рэлізы ад самых пэрспэктыўных камандаў Беларусі ды Расеі. Граюць піцерцы Psilocybe Larvae, гарадзенцы Deathbringer, гамельчукі з Thelema ды Katalepsy з Масквы.

Маскоўскі гурт Katalepsy, што выконвае брутальны дэз, прадставіць Triumph of Evilution — гэты дыск выдазены сплітам з ангельцамі Fleshrot і японцамі Blunt Force Trauma. Гамельчукі з Thelema граюць даволі складаную ды агрэсіўную мэтал-музыку з фрагмэнтамі джазу і фанку. На канцэрце яны прадставяць песьні з свайго новага CD Fearful Symmetry. Піцерская каманда Psilocybe Larvae (грае гэткі атмасфэрны дэз-дум) запісала свой альбом Non-Existence на DDT Records. Яны спалучаюць элемэнты мэлядычнага блэку, дум-дэза ды звычайнага дэзу зь цяжкай змрочнай атмасфэрай.

Урэшце, чацьверты рэліз, які будзе прадстаўлены 13 лістапада ў «Рэактары» — дэбютны CD Homo Divisus ад Deathbringer з Горадні, запісаны ў польскай студыі Studio-X. Музыкі граюць у традыцыях флорыдзкага жанру даволі магутны ды інтэлектуальны прагрэсіўны дэз-мэтал.

У гэтым стылістычна разнастайным канцэрце таксама возьмуць удзел менчукі з Solarward (пост-блэк мэтал) ды жаночая мэталкор банда Restart.


13 лістапада. Менск. Клюб «Рэактар». 17:30.
Creative Breath of Death 2008. Квіткі 15 000 — 25 000.

 

Источник - ТГ.

Другие новости по теме:

  • Vialka: будзе шоў!
  • Flёur ізноў у Менску
  • N.R.M. выступіць у Гомелі, Менску і Горадні
  • «БЕЗ БИЛЕТА» едуць у тур па Беларусі
  • Рок-школа. Будзьма граць
  •  

    Ваше Имя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить код
    Введите код:

    a

    Новости

    Здесь будет позже список заголовков новостей.