Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Аляксандра і Канстанцін: «Маскоўскі музычны рынак нас ніколі не цікавіў» (17 ноября 2008)

Wiecier: Наколькі я памятаю, адной з апошніх згадак пра дуэт на «Тузіне» была інфармацыя пра ваш сыход з аркестра прафэсара Фінберга. І вось ужо мінуў больш за год абсалютна «аўтаномнай навігацыі» Аляксандры і Канстанціна. Чаму тое адбылося?

Аляксандра: У той час мы былі напярэдадні вельмі важнай і радаснай падзеі ў нашым жыцьці — рыхтаваліся да вясельля. 28 жніўня 2007 году мы вярталіся ў Менск — бралі удзел у цудоўным фэстывалі Sunflower у Сэрбіі. Самалётам зь Бялграду ў Маскву, пасьля чыгункаю да Менску… І, вось, уявіце, каля восьмай гадзіны ранку сыйшлі зь цягніка, селі ў таксоўку, едзем дахаты. Тут нас і засьпеў званок адміністратара нашага Нацыянальнага аркестра сымфанічнай і эстраднай музыкі з просьбаю зьявіцца да маэстра. Адразу стала зразумела, што адбудзецца нешта нядобрае. Хоць і адсутнічалі мы папярэдне аформіўшы адпачынак «за свой кошт», як таго вымагалі правілы. А менавіта перад гэтым адпачынкам нам было абвешчана, што кантракт на наш 6-ы канцэртны сэзон у аркестры быў падпісаны.

Ад маэстра пачулі прыблізна наступнае: вы шмат гастралюеце й здольныя да самастойнага творчага жыцьця. І адразу ж нам прапанавалі скласьці заяву аб сыходзе з аркестра па ўласным жаданьні.

Канстанцін: Нікому бы не хацелі пажадаць таго, што паспыталі ў той момант. «Добрыя людзі» й журналісты тады спрытна разьнесьлі гэтую навіну. І кожны — на свой лад, не палянаваўшыся пры гэтым дадаць ад сябе таго, што асабіста палічыў патрэбным. Гэта было вельмі падобна на эпізод са старога мультфільму пра вёску Прастаквашына, калі пёс Шарык і кот Матроскін дапісвалі ліст дзядзі Фёдара бацькам: маўляў і лінаю па вясьне, і лапы ламае, і хвост адвальваецца. (усьміхаецца)

Аляксандра: Хацелі б падзякаваць усім, хто ў той момант заставаўся з намі і маральна падтрымліваў у няпростай сытуацыі. Такім чынам назва дыска «Аўтаномная навігацыя» сталася ў нейкай ступені наканаваньнем.

Wiecier: Згаданы вамі альбом «Аўтаномная навігацыя» па-ранейшаму застаецца апошнім у творчай скарбонцы дуэта. Але ж ведаю, што на месцы вы тым часам не сядзелі.

Канстанцін: Так. Безумоўна вельмі важнай падзеяй для нас і нашых слухачоў стала выданьне акустычнага канцэрта «Аўтаномная навігацыя» на DVD. На гэтым дыску гучаць беларускія песьні ў жывым выкананьні без рэдагаваньня й апрацоўкі трэкаў. Дарэчы той канцэрт тэлеканал «Лад» трансьляваў напярэдані Калядаў і Новага 2008 году. А сам Новы 2008 год мы сустракалі на сцэне, што была ўсталяваная на цэнтральнай плошчы баўгарскага гораду Варна, выступаючы зь першаразраднымі зоркамі на сьвяточным начным канцэрце фэстывалю Golden Stag 2008. Па размаху гэты фэст (што праходзіў у 40-ы раз!) можна сьмела параўнаць з «Эўравізіяй». Усе фэстывальныя выступленьні трансьляваліся па ТВ у жывым этэры. А ўявіце самую размаітую гэаграфію ўдзельнікаў — артысты з Аргэнтыны, Кубы, Аўстраліі, Ізраілю, Швэцыі, Нарвэгіі, Англіі.

Аляксандра: На Golden Stag было вельмі шмат зорак, таксама выступала наша добрая сяброўка Руслана. А больш за ўсё асабіста нам спадабаўся выступ Simply Red — вось сапраўдныя зоркі.

Канстанцін: У верасьні былі ў гастрольнай вандоўцы ў Растове-на-Доне. За высокае выканаўчае майстэрства і адданасьць традыцыям народнай культуры ад вайсковага атамана казачага генэрала Вялікага войска данскога атрымалі прыз і адмысловы дыплём.

Wiecier: Дзесяцігодзьдзе творчай дзейнасьці. На ваш погляд — гэта шмат ці не?

Канстанцін: Канечне ж шмат! Часьцяком ужо пасьля пяці гадоў групы разыходзяцца ці проста зьнікаюць са сцэны. Калі мы толькі пачыналі, болей за ўсё нам падабалася само адчуваньне таго, што мы разам. Разам выступаем на сцэне, разам гастралюем па гарадох і краінах. Як ні дзіўна, нас гэта і цяпер вельмі цешыць. Калі азірнуцца назад, дык адзначу, што апроч перамогаў на міжнародных конкурсах, 4-х паўнафартных альбомаў, канцэртовага DVD, 8-мі кліпаў, самае галоўнае што мы здабылі — гэта калясальны музычны досьвед. І гэтым досьведам мы гатовыя дзяліцца. Вось, напрыклад, Аляксандра зараз займаецца пэдагагічнай дзейнасьцю з артыстамі-пачаткоўцамі.

Wiecier: А што загадваеце на дзесяцігодзьдзе наступнае?

Канстанцін: Будзем скараць новыя вяршыні музычнага Алімпа. (сьмяецца) Маскоўскі музычны рынак нас не цікавіць у прынцыпе — ні тады, ні цяпер. Хочацца бліжэй пазнаёміцца зь Пітэрам Гэбрыелам, наведаць ягоную студыю. Таксама загадваем на тое, каб наперадзе нас чакала ня меней творчых перамог і плённых работаў, чым было да гэтага.

Аляксандра: У нас ёсьць сапраўдныя сябры. Таксама ў нас ёсьць чысты і прыгожы СВОЙ творчы шлях. І крочыць па ім мы будзем яшчэ не адзін дзясятак гадоў.

Wiecier: Сям’я — гэта дапамога ці перашкода плённай творчасьці?
Аляксандра і Канстанцін: «Маскоўскі музычны рынак нас ніколі не цікавіў»

Аляксандра: У першую чаргу трэба быць цікавым самому сабе. Тады будзеш цікавы і іншым. А аднастайнасьці і «побыту» намагаемся пазьбегнуць за кошт няспыннага няўрымсьлівага руху. А калі ж адчуваецца, што трэба адзін ад аднаго адпачыць, едзем да бацькоў у Барысаў і жывем там паасобку, кожны ў сваіх. Звычайна тое доўжыцца ня больш за 2-3 дні — на большае нас не стае. А пасьля бяруцца новыя сілы, зноў прыходзіць натхненьне. У нашай сям’я духоўныя каштоўнасьці трывала пануююць на самым першым месцы сярод іншых прыярытэтаў.

Канстанцін: Але ж разам з тым, мы розныя. Я люблю салату запраўляць алеем, а Аляксандра — маянэзам. Як мэляман аддаю перавагу джазу, а Аляксандра — поп-року.

Аляксандра: А Косьця хацеў бы бачыць сваім спадкаемцам хлопчыка, а я ж — дзяўчынку. Але ўсе гэтыя адрозьненьні не замінаюць нам жыць разам, пісаць прыгожую музыку, паважаць і кахаць адін аднаго.

Wiecier: З нагоды творчага юбілею 28 лістапада ў вас канцэрт «Каханьне супраць СНІДу».

Аляксандра: Мы ужо другі год у складзе зорнай каманды артыстаў і спартоўцаў удзельнічаем у акцыі ААН «Спыніць СНІД. Выканаць абяцаньне». Абяцаньне, якое вылучылі сабе самі й якога пільнуемся — быць вернымі свайму каханьню. І канцэрт мы назвалі — «Каханьне супраць СНІДу». Ён адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства здравааховы РБ і прадстаўніцтва ААН у Беларусі. А 1 сьнежня, у Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам будзе трасьляцыя канцэрта на канале «Сталічнае тэлебачаньне».

Канстанцін: Як заўсёды на нашых канцэртах будзе жывы гук. Некалькі песьняў прагучаць у суправаджэньні струннага квартэта. Таксама мы запрасілі яскравых і таленавітых сяброў — групу «Палац», Пятра Елфімава і групу «Litesound». Яны выканаюць з намі дуэтныя песьні з нашае дыскаграфіі і, натуральна, уласныя кампазыцыі. Прагучыць наша асноўная песенная праграмма — лепшыя творы з нашых альбомаў. А песьню «Сьвяты вечор» выканаем разам са сьпеваком і саксафаністам з Масквы Аляксандрам Рамашэўскім.

Мяркуем, што на канцэрт таксама прыйдуць госьці з нашай зорнай «антысьнідаўскай» каманды. Хацелася б усім разам зьвярнуцца да аўдыторыі і заклікаць задумацца над сваім ладам жыцьця, над рызыкай захворваньня на ВІЧ.

Аляксандра: Такім чынам, чакаем усіх 28 лістапада ўвечары ў клюбе Bronx!

Метки -
Источник - Wiecier Mechaniczny
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее