Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Tlusta Lusta прэзэнтуе дэбютны альбом (18 ноября 2008)

alt

Пераможцы «Басовішча-2008» — гарадзенскі гурт Tlusta Lusta прэзэнтуюць «Blin piersy» — менавіта так завецца іх дэбютная праца. «На нашых канцэртах звычайна не чуваць словаў у песьнях, дык цяпер урэшце пачуеце пра што мы сьпяваем», — кажа лідэр каманды Кірыл Богуш. Гарадзенцы пісалі альбом на ўласныя грошы, хоць у якасьці прызу атрымалі 20 гадзінаў бясплатнага запісу на студыі ў Беластоку. «Але пасьля „Басовішча“ да нас ніхто наконт запісу не зьвярнуўся, таму мы паехалі ў Ваўкавыск і запісалі альбом там», — кажа Кірыл.

Акром запісу ў студыі Tlusta Lusta на «Басовішчы» атрымала яшчэ адзін прыз — здымкі кліпа на тэлеканале «Белсат». «Але адтуль таксама маўчок, — апавядае Кірыл Богуш. — Я не жалюся, але проста не разумею, як быць з тымі прызамі — ці нам самім шукаць тых, хто нам іх уручыў».

Tlusta Lusta вырашыла не сядзець на пячы ў чаканьні запрашэньня, а запісала альбом на свае грошы ў студыі ў Ваўкавыску. «Нам там падабаецца працаваць, вельмі ўтульна», — кажа Кірыл. У выніку двухмесячнай працы і зьявіўся дыск «Blin piersy», куды ўвайшлі 11 песень. «Мы ведаем, што будуць памылкі, але мы стараліся, як маглі. І нават нечакана для сябе адзначылі пасьля праслухоўваньня гатовага матэрыялу: атрымалася файна. На нашых канцэртах звычайна не чуваць словаў у песьнях, дык цяпер урэшце пачуеце пра што мы сьпяваем», — кажа лідэр Tlusta Lusta.

Акром вядомага ўжо па канцэртных выступах гарадзенцаў кавэру на песьню МакSім, на дыску ёсьць яшчэ адна чужая песьня — на адзін з твораў герояў гарадзенскага панк-року — гурта Devation. І на гэтым Tlusta Lusta не спынілася — зусім нядаўна яны запісалі яшчэ адзін кавэр на песьню «Пацалунак» гурта Neuro Dubel. «У наш альбом яна не ўвайшла, але я ўжо размаўляў з Аляксандрам Кульлінковічам. Гэты твор напэўна ўвойдзе ў трыб’ют гурта», — кажа Кірыл.

Гурт Tlusta Lusta падтрымае каманда Піта Паўлава GARADzKIJA. «Яны падыходзяць нам па стылістыцы, а да ўсяго іх дыск я дома слухаю», — кажа Кірыл. А Піт адзначыў, што «гэтым канцэртам яны хочуць падсумаваць усе свае папярэднія выступы ды спраўдзіць у канцэртных умовах гучаньне новых песень».

26 лістапада ў DA-club (вул. П. Броўкі, 22) у 19:00.
Квіткі: 15—20 тыс. рублёў, замова праз тэл.: (029) 649-08-88, (029) 688-61-74.


Метки -
Источник - SB
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее