Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Стары Ольса» абрастае кліпамі (23 ноября 2008)

«Стары Ольса» абрастае кліпамі

Відэаграфія гурта «Стары Ольса» мае папоўніцца відэа на песьні «Абарона Крычава» і «Шлях», ужо гатовы неафіцыйны відэа-ролік гурта на рэмікс песьні «У карчме», а таксама кліп на адну з самых вядомых песень «ольсаў» — «Літвін». «Мы працавалі над „Літвінам“ тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары», — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі.

Кліпы на кампазыцыі «Абарона Крычава» і «Шлях» маюць зьявіцца неўзабаве. Прынамсі, матэрыял ужо адзьняты. На «Шлях» сцэнар напісалі самі ўдзельнікі гурта, а вось ідэю відэа на «Абарону» прыдумаў польскі прадусар Томаш Унароўскі. У здымках, што праходзілі ў Варшаве, ўдзельнічалі прадстаўнікі польскіх рыцарскіх клюбаў.

На афіцыйным сайце гурта днямі быў прэзэнтаваны неафіцыйны відэаролік гурта. Зьміцер Сасноўскі апавядае, што гэтае відэа не для тэлебачаньня. Відэа прысьвечанае па-за канцэртнаму жыцьцю гурта. DJ Anton Mix для відэа зрабіў рэмікс на гіт гурта пяцігадовай даўніны «Ў карчме».

І яшчэ адна навіна, зьвязаная зь відэаграфіяй «ольсаў». Скончаная праца над кліпам на адну з самых вядомых песень гурта — «Літвін», што прысьвечаная чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны-беларусы (Сінія воды, Грунвальд, Крапіўна, Смаленск). «Мы працавалі над „Літвінам“ тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары», — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі. Акрамя яго над відэа працавалі Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск), а кампутарная анімацыя рабілася на студыі VS у Лімэрыку (Ірляндыя).

Спампаваць відэа на «Літвін» можна тут.

У бліжэйшы час «Стары Ольса» выступіць у Расеі ды Польшчы. 30 лістапада беларускі гурт дае канцэрт у Маскве ў межах праекту «Фольк-шаленства» (клюб «План Б»), а 6 сьнежня грае ў межах фэсту «Szczodre Gody», што праводзіцца ў Драгічыне (Польшча).

А 22 лістапада, між іншым, Зьміцер Сасноўскі, спраўляе свой дзень народзінаў.

Метки -
Источник - SB
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее