Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «J:морс»: альбом у жанры «песьня» (24 ноября 2008)

«J:морс»: альбом у жанры «песьня»

Гурт «J:морс» цяпер актыўна працуе над новым альбомам, рэліз якога мае адбыцца на пачатку будучага году. Частку новага матэрыялу можна будзе пачуць на сольным канцэрце з праграмай лепшых песень, які адбудзецца 18 сьнежня ў клюбе «Рэактар».

Праца над дыскам ідзе большай часткай на студыі «Селах» з Андрэем Баброўкам, мастэрынг матэрыялу робіцца ў Кіеве ў Віталя Цялезіна, які працаваў з гуртамі «Океан Ельзи» і «Ляпис Трубецкой». На гэты момант запісана 5 з 15 напісаных для дыска песень. З тым, як ідзе праца над новым альбомам (і ня толькі) лідэр гурта Ўладзімер Пугач знаёміць прыхільнікаў сваёй творчасьці ў інтэрнэт-дзёньніку, які ён вядзе на форуме афіцыйнага сайту www.jmors.by.

«Плытка будзе ў жанры „песьня“, як і ўсе нашы нумарныя альбомы. Г. зн. асноўная творчая мэта — падабраць менавіта тыя сродкі выяўленьня, якія дапамагаюць песьні раскрыцца, — напісаў Уладзімер днямі. — Ні ў якім разе ня трэба рабіць альбом для крытыкаў, якіх трэба абавязкова зьдзіўляць авангардным падыходам. Па маіх назіраньнях, калі робіш аранжыроўку дзеля аранжыроўкі, песьня доўга не жыве. Гэта з аднаго боку. Зь іншага рабіць яшчэ адзін „Босиком по мостовой“ нам самім не цікава, таму ўсё роўна будзем бавіцца і экспэрымэнтаваць».

Між тым, у межах акцыі «Сэрца жыве» працягваюцца інтэрнэт-таргі, на якіх можна набыць пэрсанальную акустычную гітару Ўладзімера Пугача. Менавіта на ёй за апошнія 5 гадоў ён напісаў большасьць гітоў «J:морс». За мінулы тыдзень кошт інструмэнта ўзьняўся з 200 да 315 даляраў ЗША. Нагадаем, што ўсе сродкі ад продажу гітары пойдуць на апэрацыю па перасадцы сэрца для Мішы Ларына. Падрабязная інфармацыя пра Мішу, гітару і рахункі, на якія можна пералічыць грошы нават не набываючы інструмэнт, знаходзяцца на сайце serca.tut.by. Таргі скончацца 28 лістапада. Спасылка на лот.

18 сьнежня ў клюбе «Рэактар» гурт «J:морс» з праграмай «Гіты і новыя песьні». Пачатак ў 19:00. Квіткі ад 35 тыс. Даведка: (029) 661-22-70, (029) 850-33-33.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее