Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Belarus Video Music Awards: «Ляпісам» тут ня месца (25 ноября 2008)

Belarus Video Music Awards: «Ляпісам» тут ня месца


Беларускія Video Music Awards будуць уручаныя 14 сьнежня. Арганізатары першай прэміі музычнага відэа кажуць, што сярод прэтэндэнтаў на перамогу кліпаў гурта «Ляпіс Трубяцкой» ня будзе: «Сярод галоўных крытэраў адбору ў нас ня толькі прафэсіяналізм рэжысэра, але яшчэ і беларускамоўнасьць выканаўцы. Калі „Ляпіс“ здыме відэа на беларускамоўны трэк — будзем толькі радыя і пакажам на наступных фэстывалях».

Арганізатары першай прэміі музычнага відэа «Кліп-марафон-2008» разглядаюць сваю задуму, як беларускі аналяг такіх фэстываляў, як Vimus у Партугаліі і MTV Video Music Awards. Ідэя паўстала ў 2007 годзе. Тады шэраг маладых людзей зладзілі невялічкі фэстываль і ўбачылі, што ўдзельнікам і гледачам гэтая ідэя спадабалася, таму вырашылі зрабіць першую музычную прэмію ўжо на большым узроўні. Сёлетнюю імпрэзу яны прысьвячаюць 20-годзьдзю беларускага кліпа на песьню «Ўра» гурта «Бонда» рэжысэра Генадзя Шувагіна. Цікава, што сярод галоўных крытэраў, па якіх вызначаюцца ўдзельнікі прэміі — ня толькі прафэсіяналізм рэжысэра, але і беларускамоўнасьць выканаўцы. Так што, як кажа арганізатар «Кліп-марафона» Міхал Нядзьвецкі гурту «Ляпіс Трубяцкой» зь ягоным «Капиталам» ды «Огоньками» сёлета нічога ня сьвеціць: «Калі „Ляпіс“ здыме відэа на беларускамоўны трэк — будзем толькі радыя і пакажам на наступных фэстывалях».

Паводле задумы сёлета будуць разглядацца толькі ролікі, зробленыя цягам 2007—2008 гадоў. Удзельнічаюць гурты Neuro Dubel, «Крамбамбуля», Tarpach, «Палац», ZET, «Крама», IQ48, :B:N:, Mauzer ды іншыя. Усе працы будуць разьбітыя па намінацыях («Лепшая анімацыя», «Лепшы пэрформанс» ды г. д.). Плянуецца, што ў шэрагу намінацыяў пераможца будзе абраны паводле глядацкага галасаваньня проста падчас цырымоніі. Сваіх фаварытаў назаве і журы, у склад якога ўвойдуць абазнаныя ў відэамастацтве адмыслоўцы — стваральнік першага беларускага 3D-кліпа Аляксей Несьцераў, спэцыяліст па кліпмэйкінгу Павал Сьвярдлоў, прадусар Ігар Знык, запрашэньні таксама атрымаюць режысэр Анатоль Вечар і прадусар MTV у Беларусі Валік Грышко.

Першая штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа «Кліп-Марафон-2008» адбудзецца 14 сьнежня ў 18:00 у менскім клюбе «Акварыюм».

Метки -
Источник - SB, ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее