Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вяртаньне Кулінковіча-старэйшага (25 ноября 2008)

Вяртаньне Кулінковіча-старэйшага

Творчы роськвіт Аляксандра Кулінковіча-старэйшага прыпадае на пачатак 90-х. Тады зьявіўся ягоны праект «Механика любви», а потым «Запад-2». «Тады мы запісалі за 600 даляраў альбом „Ищи мои следы у реки“ і прадавалі касэты сябрам ды ўсім, хто гатовы быў набыць, зладзілі тур у яго падтрымку, выступалі па фэстывалях, бралі ўзнагароды ды гралі па вясельлях, якія тады замянялі карпаратывы», — згадвае тыя часы Аляксандар. У ягоным праекце бралі ўдзел такія музыкі, як Ільля Іваноў, Дзяніс Варанцоў, Дзьмітры Астроўскі, Андрэй Дзяменьцьеў ды іншыя. «Запад-2» можна залічыць у плынь камандаў, што выконвалі гэткі філязофскі рок (іх тады было поўна — «Калі Юга», «Плато», Thank You Jesus, «Пані Хіда»).

Потым Кулінковіч пайшоў у бізнэс і музыку закінуў. Але празь дзесяцьцігодзьдзе вырашыў вярнуцца з новым праектам — «Оsтап Бендер», які ён называе «калямузычным». Акром уласна сынглу «Крошка-кошка» Аляксандар прадстаўляе свае вершы ды прысьвячэньні некаторым беларускім выканаўцам. Шаркуновай, напрыклад: «Калі бы мы з табою былі знаёмыя, я бы прапанаваў табе пабрацца шлюбам. Калі бы ты была сапраўднаю бляндынкаю, дала бы згоду. Калі бы ты дала згоду, пачалося бы самае цікавае. І толькі потым надыйшлі бы шэрыя будні. А шэрыя будні побач з бляндынкаю — гэта поўны ацтой. Аня, па ходу добра, што мы не знаёмыя».

Наконт жа свайго поўнага цёзкі — лідэра гурта Neuro Dubel Кулінковіч адгукаецца такім чынам: «Сань, гляджуся ў цябе, як у люстэрка. Сапраўды, мы з табой непрыгожыя. І пая…ць. Затое звышабаяльныя!»

Калямузычны праект Аляксандра Кулінковіча-старэйшага — «Оsтап Бендер»

Метки -
Источник - SB, ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее