Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Разные статьи / 73 кліпы за год — рэкордны намалот (4 декабря 2008)

73 кліпы за год — рэкордны намалот Белсат

Кліпы на песьні беларускіх музыкаў вырабляюцца для тэлеканалу «Белсат» амаль бесьперапынна. У гэтым працэсе зайдзейнічаныя некалькі польскіх фірмаў, якія працуюць зь беларускімі музыкамі, а потым гатовы матэрыял прадаюць спадарожнікаваму каналу. Самі музыкі за гэта анічога не плоцяць, ім трэба ўсяго толькі прыехаць у абумоўленае месца, каб зьняць відэа. Звычайна здымкі праходзяць у Варшаве, але апошнім часам спрабуюць здымаць і ў Беларусі. Такім чынам, за год дзейнасьці тэлеканалу беларускі музычны відэаархіў папоўніўся на 73 відэаролікі — столькі хіба не было зьнята за ўсю ранейшую гісторыю беларускай музыкі. Але ці ўзбагаціўся?

Алесь Лютыч — вакаліст :B:N: і бубнач гурта Kalmary — абсалютны рэкардсмэн па здымках у кліпах «Белсату». Для першага гурта былі зьнятыя тры ролікі, для другога — два. Алесь кажа, што ня ўсімі працамі ён асабіста задаволены.
Спадабалася, як зрабілі «Дажджамі» і «Цягнік», акрамя канцоўкі. Гэта дапамога гуртам, якія дагэтуль наогул ня мелі кліпаў, а ў астатнім можна было зрабіць значна лепш.

А вось лідэр zygimont VAZA Сяргей Скрыпнічэнка зьвярнуўся з просьбай да аўтараў праграмы «Белсату» — «Падземка» зьняць ролікі яго гурта з ратацыі. Выканаўца тлумачыць, што адзьняты матэрыял для кліпа быў забракаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. Тым ня менш, на днях гэтае відэа зьявілася ў гіт-парадзе «Падземкі».
Не атрымалася, што хацелі, а выйшла вельмі дрэнна. А потым раптам гэты ролік зьявіўся з выкарыстаньнем тых здымкаў і дазьнятым ужо бяз нас. Мяне гэта, мякка кажучы, абурае.

Музычны рэдактар «Белсату», якая прадставілася Ганнай, кажа, што тэлеканалу не было вядома пра тое, што прадусар кліпа не дамовіўся з музыкамі.
Я ўжо ведаю, што здарылася такая сытуацыя і высьветліла, што адбылося і чаму. Гурт падпісаў дамову з прадусарам, таму ніякіх парушэньняў няма. Але я маю прапанову да гурта перапрацаваць гэты кліп так, каб ім ён спадабаўся.

Тым ня менш zygimont VAZA заявілі пра свой намер далей працу зь «Белсатам» не працягваць, а вось лідэр гурта Mauzer Янка паступіў іначай. Ён кажа, што першы кліп на «Беларусь будзе вольнай» палякі зьнялі для «Белсату», цалкам праігнараваўшы яго ідэі. Другі кліп — на твор «Калыханка» — Янка называе ўжо сумеснай працай яго гурта зь «Белсатам», а сваё наступнае відэа ён ужо плянуе зрабіць уласнымі высілкамі і прапанаваць тэлеканалу.
Хочам зьняць самі і проста ім туды прадаць. Атрымаецца за такія ж грошы, а можа нават і менш. Думаю, гэта выгодна, як ім, так і нам.

Анатоль Вечар ідзе зь «Белсатам» амаль крок у крок. За два гады існаваньня ягонага праекту «ProДвижение» на беларускім тэлеканале «Лад» для беларускіх музыкаў таксама бясплатна было зьнята ля сотні кліпаў. Рэжысэр прызнаецца, што вартых увагі зь іх — ля чвэрці.
Парачка кліпаў ёсьць удалых, дзе музыка поўны адстой, а карцінка выйшла добрай, бо ідэя нарадзілася някепская. Гэта, як у кіроўцаў: добры кіроўца той, хто кожны дзень езьдзіць. Хоць у ідэале вельмі добры кліп можна рабіць недзе раз на два месяцы.

У музычнай рэдакцыі «Белсату» таксама прызнаюцца, што з усяго адзьнятага музычнага відэа годных працаў назьбіраецца менш за палову. З гэтай нагоды налета ў тэлеканала менш грандыёзныя планы — зьняць ля 30 музычных ролікаў. Стваральнік першага рэсурсу пра беларускія кліпы «Смотритель» Павал Сьвярдлоў раіць: каб дасягнуць лепшага выніку, трэба далучаць да працэсу беларускіх рэжысэраў і больш часу прысьвяціць распрацоўцы сцэнароў. І тады трапіць у ратацыю тэлеканалу беларускім музыкам будзе сапраўды за гонар.

Камэнтар ТГ: Так сталася ў незалежных мэдыйных колах, што пра «Белсат» кажуць як пра мерцьвяка. У сэнсе: альбо добра, альбо ніяк. Тлумачэньні зразумелыя: навошта ганіць сваё? Ад таго няма нармальнага аналізу дзейнасьці польскіх рэжысэраў, якія раптам узяліся за відэаўвасабленьне беларускай музыкі. Ад таго ня ставяцца пытаньні: каму гэта трэба, дзеля чаго і дзеля каго яно робіцца. А хто ўзяўся дазнацца, што ж з тымі кліпамі Tlusta Lusta, «Фляўс і Кляйн», SOK, Unia, абяцанымі «Белсатам» за перамогу на «Басовішчы»… Пытаньняў шмат, толькі вось высьвятляць іх няма каму.

Зь іншага боку, які маюць сэнс нараканьні на плягіят і махлярства з боку сьмяротна пакрыўджаных на тэлеканал, калі дамова падпісаная і ты даў згоду: карыстайцеся зь мяне, абы бясплатна. Калі даўся запрэгчы, то дайся і паганяць, як кажуць. «Добра, што бясплатна» — гэта адзінае, што здолелі сказаць пазытыўнага пра здымкі на «Белсаце» шэраг беларускіх музыкаў. «Але самі глядзець тое ня будзем», — заўважыў адзін з герояў «белсатаўскага» кліпу. От так от! Дык дзеля чаго тады гэтая ўся задума?

Тут трэба абіраць. Альбо прадукаваць тэлесьмецьце ды выконваць нейкі дзіўны плян, які паўстаў зьніадкуль (летась вялося: будзе 100 кліпаў на год!) альбо ўкладаць глузды ў прадукт, як тое робіць Лёша Церахаў. У любым разе цікавасьць да беларускага вялікая: на тыя ж «белсатаўскія» кліпы ёсьць немалы попыт на youtube, а днямі іх пачалі трансьляваць у беларускім мэтро. Каналы перадачы заўжды знойдуцца, але каб тыя ролікі зажылі самастойным жыцьцём, гулялі па сетках, перапісваліся на флэшкі ды перадаваліся з рук у рукі трэба думаць найперш пра гледача, а не пра нешта там яшчэ.

Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее