Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / IQ48: зварот Марсіянаў да Зямлянаў (9 декабря 2008)

IQ48: зварот Марсіянаў да Зямлянаў

З нагоды агульна-галяктычнага сьвята ад IQ48 гурт выступіў са «зваротам Марсіянаў да Зямлянаў», каб распавесьці тое, што чакае ўсіх 12 сьнежня у клюбе Night Star: «Граць, сябры, мы будзем насамрэч доўга! Сьпяем, натуральна, як песьні з новага альбома, так і старыя „баявікі“ з нашага першага дыску „Вар’яты“, нават тыя, якія ўжо ну ве-е-ельмі доўга не выконваліся! Але, сябры Зямляне, і гэтым, ўсё не абмяжуецца».

З 17-га лістапада ў музычных крамах Беларусі можна набыць другі альбом гурта IQ48 з назвай «Героі!». Дыск уключае 12 песень і адзін бонус-трэк. Нешта з гэтага матэрыялу мы ўжо гралі на нашых канцэртах, нешта гралі вельмі рэдка, выключна «склюзіўна», нешта ўвогуле не выконвалі ніколі публічна. Ва ўсякім разе, 12-га сьнежня ў менскім клюбе Night Star на прэзэнтацыі нашых «Герояў!» вы зможаце гэтае ўсё пачуць і пабачыць «жыўцом»!

Мы спадзяемся, што канцэрт атрымаецца цікавым і насычаным. Прабачце, сябры, за магчымую саманадзейнасьць, проста мы насамрэч імкнемся да таго, каб усё атрымалася менавіта так. Па-першае мы вырашылі не ісьці пракладзеным шляхам у выбары так званага «гурта-падтрымкі». Так першымі на сцэну выйдуць дзяўчыны і хлопцы з калектыву «Джамбібум», які грае нешта кшталту этна-ф’южн, музыку, скажам так, не зусім блізкую да стылістыкі IQ48. Але спадзяемся, што такая разнаплянавасьць канцэрту зробіць яго толькі больш незвычайным і запамінальным, па другое мы з «джамбікамі» даўно сябруем, а што можа быць лепей, чым сяброўская вечарына?!

Наконт сябе можам сказаць, што IQ48 ніколі і нідзе пакуль ня гралі такую насычаную і доўгую па часе праграму, чым тая, якую мы зараз рыхтуем. Граць, сябры, мы будзем насамрэч доўга! Сьпяем, натуральна, як песьні з новага альбома, так і старыя «баявікі» з нашага першага дыску «Вар’яты», нават тыя, якія ўжо ну ве-е-ельмі доўга не выконваліся! Але, сябры Зямляне, і гэтым, ўсё не абмяжуецца: шмат знакамітых і культавых асобаў, сярод якіх музычная журналістка і сьпявачка — Маша Яр, лідэр гурта :B:N:Алесь Лютыч, клясык беларускай рок-паэзіі — Міхал Анемпадыстаў, Аляксандар Кульлінковіч, Аляксандар Памідораў таксама прыйдуць да нас з Вамі ў госьці, ну, і сьпяем, станчым разам, канечне. Для нас гэта вялікі гонар!

Таксама хочам адзначыць, што гэтае мерапрыемства — сапраўдны першы інтэрактыўны канцэрт гурта IQ48, бо беларускае інтэрнэт-радыё NETradio на сваіх хвалях будзе весьці жывы этэр з клюбу Night Star! Для нас, як пасланьнікаў марсіянскага розуму, гэта вельмі прыемна, што і вы, Зямляне, яшчэ адным спосабам можаце далучыцца да нашага АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАГА СЬВЯТА, на якім мы Вас ўсіх вельмі чакаем!

Зь любоўю, вашыя IQ48

12-га сьнежня. 18:00 у клюбе Night Star (Менск, вул. Сьвярдлова, 2). Квіткі: папярэдні продаж — 20 000 руб. (танцпляц), 25 000 руб. (столік); у дзень канцэрту — 25 000 руб. (танцпляц), 30 000 руб. (столік). Замова квіткоў: (029) 671-58-65, (029) 689-40-48, (029) 110-19-63, (029) 254-49-09.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее