Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Слухачы «J:морс» не жадаюць слухаць «Прынцэсу» і «Айсбэргі» (18 декабря 2008)

Слухачы «J:морс» не жадаюць слухаць «Прынцэсу» і «Айсбэргі»

18 сьнежня «J:морс» у «Рэактары» дае не зусім звычайны сольны канцэрт «Гіты і новыя песьні». Кампазыцыі, што прагучаць падчас канцэрту вызначаюць ня толькі самі музыкі, але й іх прыхільнікі. На афіцыйным сайце гурта «J:морс» зараз працягваецца галасаваньне на тэму песень, што прагучаць са сцэны ў гэты чацьвер.

Згодна з умовамі перадканцэртнае акцыі 10 песень (прыкладна палова праграмы) абіраюць самі музыкі гурта. Гэта будуць 5 цалкам новых кампазыцыяў з будучага альбома і 5 ужо вядомых гітоў розных гадоў («Веб-дизайн», «Вместе навсегда», «Апрель», «Не умирай», «Ледоколы»). А яшчэ 10 песень абіраюць прыхільнікі гурта з дапамогай інтэрнэтавага галасаваньня. На цяперашні момант у лідэрах галасаваньня знаходзяцца: «Босиком по мостовой», «Жыві», «Дай мне», «Супермарио», «Беларускае золата», «Маё сонца», «Монтевидео», «Адліга», «Глядзі» і «Так-цік-так». Разам з тым, дастаткова нечакана па-за межамі дзясяткі (а, значыцца, і канцэрту) пакуль што знаходзяцца такія вядомыя песьні, як «Принцесса», «Айсберги», «Паветра».

«Да вынікаў гэтага слухацкага галасаваньня мы ставімся даволі сур’ёзна, — распавядае Ўладзімер Пугач. — Пакуль што яны цешаць, таму што ўлюбёнасьці слухачоў па пэўных момантах адпавядаюць нашым меркаваньням. Мы нават ужо зьбіраемся на тое, каб выключыць з актыўнага рэпэртуару публічных канцэртаў такія песьні, як „Айсберги“ і „Принцесса“. Мы рухаемся далей і задаволеныя тым, што гэты рух адбываецца разам з нашымі слухачамі. Нашчасьце новых песень у нас хапае».

Прыняць удзел у згаданым галасаваньні на афіцыйным сайце «J:морс» можна наведаўшы адмысловую старонку на форуме.

18 сьнежня. «Рэактар». 19:00. Гурт «J:морс» з праграмай «Гіты і новыя песні».
Квіткі ад 35 тыс. Даведка: (029) 661-22-70, (029) 850-33-33.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее