Музбайнет » Новости » Рок-н-ролльное » Творчы бзік Алеся Камоцкага
У дыскарнях зьявіўся альбом старых савецкіх шлягераў, перасьпяваных па-беларуску. Гэта першы дыск «няаўтарскіх» песень ад Алеся Камоцкага – гэткі «творчы бзік», як кажа сам выканаўца. Каб зрабіць гучаньне багацейшым бард запрасіў да працы нямала іншых музыкаў, а самі песьні ня проста пераклаў, а пераасэнсаваў у беларускім кантэксьце.
У прыхільнасьці да савецкай песеннай спадчыны Камоцкі ўжо быў заўважаны ў папярэднай працы «Дах», дзе-нідзе ў пройгрышах там ужо «бродила одинокая гармонь»:). Тое, што зрабіў Камоцкі мусіла бы зьявіцца яшчэ з гадоў 50, але тады савецкія шлягеры сьпяваліся пераважна на мове арыгіналу, а нешматлікія беларускія пераклады не прыжываліся. Мала веры ў тое, што прыжывецца «Самотны гарманіст» ці «Клён стары» ў перакладзе Камоцкага.
У гэтай працы закладзена іншае. Беларускі бард ня толькі прапануе свой сьпіс лепшых савецкіх шлягераў. Камоцкі не бяз посьпеху спрабуе выканаць звышзадачу, што стаіць перад сьпеваком, які бярэцца за выкананьне даўно вядомых песень. Ён далучае да гэтых твораў частку сябе, пераасэнсоўвае гэтую «гарачую дзявятку» па-свойму, а некаторым песенькам нават надае беларускі кантэкст
(у «Птушках» Ісакоўскага і Блантэра замест фразы пра «берег турецкі»:
«А я на зямлі застаюся
Чакаць маразы і сьнягі
У роднай сваёй Беларусі
Дзе кожны куток дарагі»
).
Нельга не адзначыць і ансамбаль памагатых, што надаў беларускім вэрсіям савецкіх гітоў надзвычайную сакавітасьць – баян Шувалава, скрыпка Карапецяна, гітара Змушкі, Івановіча, Шырына, а яшчэ гучаць клявішы, мандаліна, домра, клярнэт, саксафон… Гэтыя песьні маглі бы стаць «двойчы народнымі», калі бы загучалі ў якім сэрыяле ці шоў, бо (пера)створаныя з душой.
Другую кружэлку з трэкамі караоке можна разглядаць, як цудоўны падарунак для бацькоў і бацькоў бацькоў у незалежнасьці ад іх стаўленьня да савецкага мінулага.
Алесь Камоцкі – З бацькоўскай кружэлкі, AIST company, 2008
Источник - SB, ТГ.
Другие новости по теме:
Новости
Здесь будет позже список заголовков новостей.


