Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Кліпам далі ўзнагароды (4 января 2009)

Кліпам далі ўзнагароды

28 сьнежня 2008 году прайшла цырымонія ўручэньня прэміі лепшым беларускім музычным відэаролікам «Кліп-Маратон-2008», а таксама прэзэнтаваная першая ў Беларусі DVD–складанка, на якую ўвайшлі 43 кліпы за 1988—2008 гады «Кліп-Маратон-2008» мусіў адбыцца яшчэ 14 сьнежня ў менскім клюбе «Акварыюм», але па прычыне закрыцьця клюбу, аргкамітэт прэміі вырашыў перанесьці імпрэзу на сядзібу БНФ.

Перанос прэміі выклікаў пэўныя зьмены ў праграме: так замест раней заплянаваных 30-ці конкурсных кліпаў было вырашана пакінуць толькі 16. Але былі і свае плюсы: уваход зрабілі вольным, а вызначэньне лепшых кліпаў даручылі гледачам.

Сёлета прэмію наведалі крыху болей за 80 чалавек, хаця ў «Акварыюм» было прададзена 169 квіткоў — сказаліся навагоднія сьвяты і студэнцкая сэсія.

Гледачам разам з крытыкамі і экспэртамі было прапанавана абраць лепшыя кліпы ў трох конкурсных намінацыях: «Найлепшая анімацыя», «Найлепшы пэрфоманс» і «Найлепшая альтэрнатыва».

Сёлетні «Кліп-Маратон» быў прымеркаваны да 20-годзьдзя першага беларускага музычнага кліпа, зьнятага на песьню «Ўра!» гурта «Бонда» рэжысэрам Генадзем Шувагіным. Паказ рарытэтнага відэа і адкрыў фэстываль. Апроч кліпа «Ўра!» у намінацыі «Рарытэт» былі паказаныя кліпы гурта «Рэй» («Лебядзіны крык» і «Храмы падаюць»), а таксама кліп «Гомельскі вальс».

«Гомельскі вальс» — разынку фэсту — можна назваць самым містычным беларускім кліпам. Кліп быў зьняты ў 1996 годзе Ягорам Хрусталёвым, цяперашнім генэральным прадусарам АНТ, і быў прысьвечаны 10-ым угодкам Чарнобыльскай катастрофы. «Гомельскі вальс» мусіў увайсьці ў ратацыю на БТ акурат у дзень трагедыі — 26 красавіка, але за некалькі дзён да гэтай даты зьнік з фондаў тэлебачаньня. З тае пары лічылася, што відэа назаўжды згубленае. Падчас «Кліп-Маратону» ролік быў прэзэнтаваны грамадзкасьці, таму адзін міт айчыннага шоў-бізнэсу быў ушчэнт разьбіты.

Конкурсны паказ распачала намінацыя «Найлепшая анімацыя», у якую ўвайшлі кліпы «Да цябе» Тацьцяны Беланогай, «Падае дождж» «Крамы», «Тры расейскія літары» ZigZag, «Тры янгалы» «Троіцы» і «Эўравізія» Лявона Вольскага. Паводле глядацкага галасаваньня лепшым анімацыйным кліпам быў прызнаны кліп «Тры янгалы».

Другая намінацыя — «Найлепшы пэрфоманс» — увабрала кліпы «Жыцьцё» (Neuro Dubel), «Кола» («Палац»), «Люблю людзей» (Tarpach), «Сьмерці няма» (Partyzone) і «Tanki» (ZigZag). Пераможцам быў абраны ролік гурта ZigZag на кампазыцыю «Tanki» — кавэр-вэрсію аднайменнай кампазыцыі Аляксандра Кульлінковіча.

Намінацыя «Найлепшая альтэрнатыва» з кліпамі «Адлегласьць» («J:мopc»), «Дажджамі» (:B:N:), «Калыханка» (Mauzer), «Кастрычнік-2» (ZigZag), «Неба» («Крама») і «Неба шэрае» (Dali) завяршыла конкурсны паказ. Лепшым альтэрнатыўным кліпам быў прызнаны відэаролік «Дажджамі» гурта :B:N:.

Лепшым кліпам 2008 году, паводле рашэньня аргкамітэту прэміі, у які ўвайшлі арганізатары, музычныя крытыкі і экспэрты, быў названы кліп «Падае дождж» гурта Крама.

Усе пераможцы атрымалі памятныя дыплёмы, а таксама магчымасьць бясплатна зьняць кліп на прафэсійным абсталяваньні.

У межах прэміі была прэзэнтаваная першая ў Беларусі DVD–складанка «Кліп-Марафон: найлепшае беларускае музычнае відэа 1988—2008 гг.»

42 — сымбалічная лічба для зборніку кліпаў. Яна абазначае маратонскую дыстанцыю, а назва «Кліп-Маратон» якраз і адпавядае ёй на ўсе 100%. Асаблівым гонарам складальнікаў зборніка зьяўляецца наяўнасьць у ім бонуснага 43 кліпа «Гомельскі вальс» з удзелам «Крамы», «Палацу», а таксама лідэра ансамблю «Сябры» Анатоля Ярмоленкі.

Значную дапамогу ў выпуску складанкі аказаў прадусар Ігар Знык і партал lacinka.org, за што аргкамітэт прэміі «Кліп-Маратон-2008» шчыра яму ўдзячны.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Кліпам далі ўзнагароды
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Читаемое
      • Афиша

      6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

      17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

      • Опрос
      Новый вид сайта. Как?
      Отлично
      Хорошо
      Плохо

      • Личный кабинет
      Фоторепортаж Прямо с места событий

      Назад в Союз или новое по старому...
      Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

      Рецензии Читать не перечитать

      Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

      Реклама Интересные предложения
      Мировые новости Самое свежее