Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Чырвоныя Элвісы» едуць у Менск (22 августа 2008)

«Чырвоныя Элвісы» едуць у Менск
Red Elvises быў заснаваны ў 95-ым годзе ў Каліфорніі. Лічыцца, што ідэя назвы прыйшла да вакаліста Ігара Юзава ў сьне – ён убачыў Элвіса ў чырвоным адзеньні. Усе удзельнікі гурта, апроч бубнача, расейскага паходжаньня. Red Elvises граюць ў стылі funk-rock і rockabilly, а сьпяваюць на ангельскай мове з цудоўным і калярытным адэскім акцэнтам. У 1998 годзе яны запісалі саундтрэк да камэдыйнага баевіка Лэнса Манджыё «Шасьціструнны самурай», а таксама зьявіліся там з гіганцкімі балалайкамі ў эпізадычных ролях.

Упершыню на прасторах былога СССР Red Elvises выступілі ў 2002 годзе, і прыехалі яны ў Маскву не з пустымі рукамі – «чырвоныя элвісы» запісалі альбом цалкам на расейскай мове.

Зусім хутка Red Elvises выступяць у Менску. Канцэрт зорак прадстаўляюць IBAD.ru, «Милорз» і Moonchild group.

За падрабязнасьцямі ТГ зьвярнуўся да аднаго з арганізатараў імпрэзы прамоўтэра Яна Бусла.

- Чаму вы лічыце, што выступ «чырвоных элвісаў» будзе мець посьпех у менскай публікі?
- Па-першае, не памылюся, калі скажу, што ў Менску досыць шмат людзей, якія глядзелі і палюбілі культавы фільм «Шасьціструнны самурай», саўндтрэк да якога напісалі «элвісы». Па-другое, ці часта вы ў нас бываеце на rockabilly-гуртах? Правільна, такіх выступаў зусім няма. Таму гэта будзе канцэрт гурта рэдкага музычнага кірунку для Менску.

- Ці ведаеце вы, што будзе адбывацца падчас выступа? Ці і для вас гэта будзе сюрпрызам?
- Мы дакладна ведаем:) Будзе вялікае фэерычнае шоў ад людзей-прафэсіяналаў, што гастралююць па ўсім сьвеце. На разагрэў пакуль нікога не плянуем, бо «элвісы» – гэта цалкам паўнавартаснае шоў. І безь сюрпрызаў, як вядзецца, не абыдзецца. Магу толькі сказаць, што сьпяваць будуць усе.

Убачыць і пачуць савецкую рэінкарнацыю амэрыканскага караля рок-н-ролу можна будзе 31 жніўня ў клюбе NightStar.

Red Elvises. 31 жніўня. 19:00. Менск. Night Star.
Уваход: 30 000 – 60 000
Замова квіткоў: (029) 17-999-18, (029) 77-999-18
Адрас: вул. Сьвярдлова, 2


Метки -
Источник - Кася Сарокіна
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее