Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Стары Ольса: крызыс пераадолены (27 января 2009)

Стары Ольса: крызыс пераадолены

На пачатку новага году гурт «Стары Ольса» аказаўся пад пагрозай распаду: іх бубнача забралі ў войска, гусьляр заняўся ўласным праектам, флейтыстку пасылаюць на разьмеркаваньне, у лютніста нарадзілася дачка, а да ўсяго лідэр гурта моцна пацярпеў у вулічнай бойцы. Але, як заявіў ТГ Зьміцер Сасноўскі, яго каманда ўсё ж выстаяла пад ціскам праблемаў і рыхтуецца даць вялікі канцэрт на Дзень Сьвятога Валянціна ў канцэртнай залі «Мінск».

За 10 гадоў існаваньня з падобнымі цяжкасьцямі «Стары Ольса» сустрэўся ўпершыню, а тут раптам гурт апынуўся пад пагрозай распаду. Па-першае, у войска забралі бубнача гурта Сяргея Тапчэўскага, што апынулася вялікай нечаканасьцю — паўтара году таму хлопца вызвалілі ад службы. Па-другое, флейтыстку гурта Марыю Шарый разьмяркоўваюць па-за сталіцу, хоць яна мае запрашэньне ад філярмоніі. Гусьляр Алесь Чумакоў вырашыў аддаць свае сілы на студыю гуказапісу і сур’ёзна заняцца снукерам. Лютніст гурта Ільля Кубліцкі цяпер шмат часу аддае сям’і, у яго нядаўна нарадзілася дачка. Да ўсяго, лідэр гурта Зьміцер Сасноўскі моцна пацярпеў у вулічнай бойцы, калі абараняў дзяўчыну — у яго пашкоджаная левая вока, сківіца і рука, так што музыка пакуль ня можа граць на дудзе: «Біліся з хвілін 20, — апавядае Зьміцер пра тую бойку. — Цяжка сказаць, хто каму наваляў. Зь вялікімі праблемамі і траўмамі нас разьнялі мясцовыя бандзюганы».

Цягам мінулага тыдня «Стары Ольса» вырашыў свае праблемы ды рыхтуецца да свайго вялікага канцэрту, што пройдзе ў канцэртнай залі «Мінск» 14 лютага. «Усе, хто здолеў — адклаў свае справы і мы заняліся рэпэтыцыямі. Новага бубнача мы ўжо знайшлі, так што пра спыненьне дзейнасьці казаць не выпадае», — апавядае Зьміцер. «Ольсы» прэзэнтуюць свой новы дыск, на якім упершыню вырашана было сыграць на інструмэнтах, адпаведных раньняму барока, і выканаць г. зв. «Полацкі сшытак». Творы з помніку музычнай культуры Беларусі разам з танцамі эўрапейскага паходжаньня і ўвойдуць у дыск «Дрыгула». «Такое спалучэньне ня толькі чарговы раз засьведчыць, што беларуская музыка разьвівалася ў кантэксьце агульнаэўрапейскім, але і тое, што наша музыка мае сваю арыгінальнасьць», — кажа лідэр «Старога Ольсы».

У другім аддзяленьні канцэрту 14 лютага прагучаць творы гурта з ранейшых альбомаў.

«Стары Ольса». 14 лютага. КЗ «Мінск». 19:00. Даведкі: (029) 649-08-88.

Метки -
Источник - SB
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее