Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Dali ў фінале польскага адбору на «Эўравізію» (27 января 2009)

Dali ў фінале польскага адбору на «Эўравізію»

У штурме эўрапейскага поп-фэстывалю ад Польшчы гурту Dali пакуль шанцуе. Журы з прадстаўнікоў Польскага тэлебачаньня і вядучых радыёстанцыяў краіны RMF FM, Zet Trojka назвала беларусаў у ліку 12-ці лепшых з 120 удзельнікаў, што падалі заявы. Цяпер каманду Віктара Рудэнкі чакае жывы выступ у этэры Польскага тэлебачаньня разам зь іншымі канкурсантамі.

«А я па традыцыі ўжо сьпяваю па-ангельску зь беларускімі ўстаўкамі, хоць і выступаю ў Польшчы», — кажа лідэр Dali, які некалькі гадоў намагаўся прабіцца на «Эўравізію» ад Беларусі, а потым кінуў гэтую справу ды падаў заяву на польскі адбор. На меркаваньне Віктара, палякі куды больш прыязна ставяцца да іншаземцаў, чым беларусы. Ён прыгадвае, як два гады таму ў беларускім адборы на «Эўравізію» ўдзельнічала польская сьпявачка Гося Анджэевіч: «Ня скажаш, што да яе паставіліся вельмі ўжо прыязна. А палякі якраз пазытыўна паставіліся да нашых беларускіх уставак», — кажа сьпявак. Польскі прадусар гурта Ігар Знык таксама цьвердзіць, што Dali зьбіраюць у асноўным станоўчыя водгукі, а на сайце eurowizja.com.pl у інтэрнэт-галасаваньні нават у лідэры выбіліся. «Праўда, ня ўсе разумеюць на якой мове пяецца частка кампазыцыі. Адны думаюць, што па-польску, другія — што па-расейску. Трэція пазналі беларускую».

Галоўны рэдактар польскага музычнага часопісу «Pro-Rock» Марцін Полэц кажа, што для Польшчы — конкурс «Эўравізіі» невялікая падзея, а ўвагу грамадзкасьці ён прыцягнуў хіба пяць гадоў таму. Тады Польшча якраз уступала ў Эўразьвяз, а ў адборы на польскім конкурсе да «Эўравізіі» перамог гурт Ich Troje, які ў сваёй песеньцы прапагандаваў якраз эўрапейскі выбар. «Усё было бы добра, толькі высьветлілася, што падчас SMS-галасаваньня галасы прымаліся толькі за аднаго выканаўцу — гэты гурт», — кажа Марцін. Сам ён прызнаецца, што аддасьць голас за Dali, але ня мае пэўнасьці, што беларусы здолеюць перамагчы: «Я праслухаў песьню Dali і мне не спадабалася, што яны спрабуюць граць, як 90% выканаўцаў, што ўдзельнічаюць у „Эўравізіі“. Мне падалося, што болей шанцаў было бы, каб яны падалі сябе па-іншаму ды наогул засьпявалі бы на сваёй мове».

Ці паедзе беларускі гурт на «Эўравізію» ў Маскву ад Польшчы дазнаемся 14 лютага. Менавіта ў гэты дзень у жывым этэры Польскага тэлебачаньня пройдзе фінал адборачнага туру. Пераможца вызначыцца шляхам складаньня галасоў журы і вынікаў глядацкага SMS-галасаваньня.

Паслухаць конкурсную песьню Every Day гурта Dali можна тут

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Грузовые шины - грузовые шины 295 80 22.5 . Шины С Профилем 80.
petromaster.ru
Мировые новости Самое свежее