Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Выйшаў «Прэм’ер Тузін-2008» (27 января 2009)

Выйшаў «Прэм’ер Тузін-2008»

Пабачыў сьвет «Прэм’ер Тузін-2008» — зборнік лепшай беларускай музыкі, вызначанай наведнікамі ды экспэртамі парталу «Тузін Гітоў». Усяго ў чацьвертае па ліку мультымэдыйнае выданьне ўвайшлі 42 песьні, што бралі ўдзел у гіт-парадзе цягам музычнага сэзону. Сярод іх — зоркі беларускай альтэрнатыўнай музыкі (IQ48, :B:N: і Лявон Вольскі, «Глюкі», «Сьцяна»), прадстаўнікі фольк-сцэны (OSIMIRA, «Песьняры», «Рокаш»), папулярнай музыкі (Аляксей Хлястоў, Prima-Vera). Багата гэтым разам і новых імёнаў — такія калектывы і выканаўцы, як Jab Club, Тацьцяна Беланогая, ILO & Friends, ці не ўпершыню прадстаўленыя ў такім масавым накладзе. Усіх выканаўцаў лучыць фармат «Тузіна Гітоў» — якасная беларускамоўная музыка.

Акром прыхільнікаў беларускай музыкі да падвядзеньня вынікаў на трэк-ліст складанкі па традыцыі паўплывалі аўтарытэтныя беларускія музычныя аналітыкі. Гэтым разам вызначаць лепшых дапамагалі прадстаўнікі айчыннай гуказапісвальнай індустрыі — Ігар Будай (заснавальнік польскай студыі «Ariola», Гданьск), Канстанцін Кулеш (прадусар і гукарэжысэр студыі Super8), Андрэй Баброўка (студыя «Селах»), гукарэжысэр студыі «Осмос» Ігар Плевін, Генадзь Сыракваш (кіраўнік PRO-2-Studio).

Выдавец парталу «Тузін Гітоў» Вецер Мэханічны заўважае, што галоўнай мэтай дзейнасьці гэтага інтэрнэт-праекту зьяўляецца аніяк не вызначэньне «лепшых зь лепшых»: «Найперш, мы прапагандуем сучасную беларускую музыку і ствараем эфэктыўныя магчымасьці выйсьця да слухачоў для маладых выканаўцаў. Разам з тым празрыстасьць, узважанасьць і грунтоўнасьць падвядзеньня музычных вынікаў разам з наведнікамі і рознымі музычнымі экспэртамі дае падставы разглядаць „Прэм'ер Тузін“ як аб’ектыўную і незалежную музычную прэмію».

Музыка фармату «Тузін Гітоў» сёньня прадстаўленая штогадовымі пасьпяховымі CD-складанкамі, буйнейшым легальным сеціўным каталёгам беларускамоўных песень у фармаце MP3, зь якога штомесяц фіксуецца блізу 50 000 спампоўваньняў трэкаў. Радыёвэрсія гіт-параду штотыдня гучыць на FM-cтанцыі радыё «Рацыя» (Беласточчына і Заходняя Беларусь на хвалях 98,1 FM) на чале зь нязьменным вядучым Алегам Хаменкам.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее