Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Каранацыя з аркестрам (27 января 2009)

Каранацыя з аркестрам

Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны «Рок-Каранацыя» адбудзецца 14 сакавіка. Арганізатары вырашылі перанесьці месца дзеі з сталіцы ў …Маладэчна. Упершыню за 14-гадовую гісторыю цырымоніі рок-музыкі выступяць у суправаджэньні сымфанічнага аркестру. Згоду на выступ ужо далі ўладальнікі галоўнай Рок-Кароны-2007 Neuro Dubel, а таксама героі мінулага году — «Ляпіс Трубяцкой», этна-трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей» ды іншыя. Падрабязнасьці пра цырымонію на ТГ.

Заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін кажа, што надта закарцела выйсьці за звыклыя межы ранейшых цырымоніяў. У тым ліку і геаграфічныя. Таму «Каранацыя» часова пераедзе ў Маладэчна і пройдзе ў мясцовым Палацы культуры 14 сакавіка. Да ўсяго ўдзел у ёй возьме заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сымфанічны аркестар музычнай вучэльні Маладэчна. У аркестровым суправаджэньні і выступяць вядучыя рок-каманды краіны.

Усяго ў «Рок-Каранацыі» возьме ўдзел з тузін камандаў. Ужо далі папярэднюю згоду гурты «Ляпіс Трубяцкой», этна-трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей», «Стокс», а таксама гурты з рэгіёнаў — «Авангардшкола» (Магілёў), «Садъ» (Берасьце), «Князь Вітаўт» (Полацак). Мяркуецца, што выступіць і Лявон Вольскі. Адкрые цырымонію выступ уладальнікаў галоўнай Рок-Кароны-2007 Neuro Dubel.

Выступоўцы сыграюць па дзьве песьні — адну зь іх з аркестрам.
Ужо вызначаны сьпіс намінацыяў сёлетняй цырымоніі — «Альбом году», «Песьня году», «Кліп году», «Выканаўца году», «Традыцыі і сучаснасьць», «Рок-князёўна» і «Рок-Карона».

Сёлета «Рок-Каранацыя» апошні раз пройдзе пад гэтай назвай. Налета ад слова «рок» у назьве вырашана адмовіцца.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Каранацыя з аркестрам
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Читаемое
      • Афиша

      6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

      17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

      • Опрос
      Новый вид сайта. Как?
      Отлично
      Хорошо
      Плохо

      • Личный кабинет
      Фоторепортаж Прямо с места событий

      Назад в Союз или новое по старому...
      Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

      Рецензии Читать не перечитать

      Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

      Реклама Интересные предложения
      Мировые новости Самое свежее