Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Беларускія музыкі запісалі трыб’ют Чэславу Немэну (30 января 2009)

Беларускія музыкі запісалі трыб’ют Чэславу Немэну

Гурт «Князь Мышкін» прадставілі чарговы свой праект. Летась яны запісалі альбом музычных імправізацыяў паводле паэмы Янкі Купалы «На куцьцю». Цяпер — прысьвячэньне Чэславу Немэну. Васьміхвілінны інструмэнтальны твор атрымаў назву «Васілішкі» — ад мястэчка, што на Гарадзеншчыне, дзе нарадзіўся слынны польскі сьпявак. Гэты твор зьявіўся якраз на яго 70-годзьдзе. На пачатку кампазыцыі музыкі скарысталі голас Тадэвуша Кірвеля — аднавяскоўца Чэслава Немэна, які ведаў музыку з маленства.

Лідэр гурта «Князь Мышкін» Леанід Нарушэвіч кажа, што ідэю трыб’юту Чэславу Немэну падаў паэт і авангардыст Зьміцер Плян: «Гэта нас зацікавіла, тым больш ня так даўно мы езьдзілі на радзіму Немэна. Сабраліся разам, зайгралі на чым змаглі. Даволі цікава атрымалася».

Кампазыцыя «Васілішкі» зьявілася якраз на 70-годзьдзе сьпявака. На пачатку кампазыцыі музыкі скарысталі голас Тадэвуша Кірвеля — аднавяскоўца Чэслава Немэна, які ведаў музыку з маленства. Удзельнік гурта «Князь Мышкін» Віктар Сямашка апавядае: «Пакуль Лявон Нарушэвіч шукаў месца, дзе стаяла хата Чэслава, я паразмаўляў з аднавяскоўцам сьпявака, які хадзіў зь ім у адну школку. Спадар Кірвель, між іншым, распавёў, што гутарылі яны між сабой на „простамове“ — сумесі беларускай і польскай, хоць сам мой суразмоўца размаўляў на слушнай беларускай. Голас Кірвеля якраз і гучыць на пачатку кампазыцыі».

Музыкаў уразіў касьцёл у Васілішках, за які доўгі час змагаліся вернікі. У ім вісіць барэльеф Немэна. «Нездарма ў нашым трэку гучыць старэнькі электраарган, — кажа Віктар. — Вядома, што наш славуты зямляк займаўся экспэрымэнтамі ня толькі ў плыні року, але і выдаў некалькі электронных альбомаў».

У якасьці рэфрэну ў «Васілішках» гучыць фрагмэнт з кампазыцыі Немэна «Sariusz». Цікава, што Лявон Нарушэвіч сыграў тут не на гітары, а на бас-домры, ды яшчэ зь перавернутымі струнамі. Гэты інструмэнт музыка трымаў у рукох упершыню. Таксама на запісу можна пачуць ангельца з Варшавы — Бэнджаміна Коўпа, які выдзьмае на клярнэце некалькі нотаў пры канцы.

Музыкі з «Князя Мышкіна» кажуць, што іх кампазыцыя — гэта ўспамін пра вандроўку ў Васілішкі. Віктар заўважае, што гэты твор зроблены па-вар’яцку, але зь вялікай любоўю і намаганьнем стварыць прыгажосьць іншага вымярэньня.

Паслухаць «Васілішкі» можна тут.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее