Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Обзоры концертов / Крама: Ізноў сонца ў вочы (16 февраля 2009)

Крама: Ізноў сонца ў вочы

Гісторыя – цікавая рэч. Яна не толькі распавядае пра мінулае, але і вучыць прадбачыць. Гэта простая, але вельмі карысная думка прыйшла да мяне на чарговым (спадзяюся, далёка не апошнім) сольным канцэрце гурта Крама. Зараз патлумачу. Усе спробы забараніць музыкам граць, усе абсурдныя абвінавачванні ў “нізкім мастацкім узроўне выканання” зрабілі сваю справу – Краму палюбілі яшчэ больш. Менавіта так заўсёды атрымліваецца ў гісторыі: сапраўдная музыка выпрабоўваецца часам, а сапраўдныя музыкі – цяжкасцямі. А наконт таго, што Крама і з’яўляецца той “сапраўднай”, у мяне сумненняў няма. Як і ў тых, хто завітаў у сераду ў Rock House Cafe.

У гэтым месцы гурт выступаў упершыню. І трэба прызнаць, што абстаноўка паўплывала на атмасферу: публіка атрымала магчымасць не толькі паслухаць песні, але і “выпіць да дна” з музыкамі, а потым яшчэ і паесці. Можа, таму танчыць па-сапраўднаму пачалі толькі ў сярэдзіне выступу.

Пачалі музыкі з хіта “Mein Vaterland, auf Wiedersehen”. Нагадаю, што ён з апошняга альбома - “Усё жыццё - дзіўны сон”. Пачалі адразу, без зацягнутых ўступаў. Потым яшчэ дзве песні, пасля выканання якіх лідэр гурта жартуе, што “усё скончылася і трэба ўдаліцца”. Дарослая публіка паглядзела з усмешкай на Ігара Варашкевіча – і пацягнулася адкрываць бутэлькі, бо ўжо было чуваць першыя акорды “Выпі са мной да дна”. Хтосьці вырашыў дапамагчы музыкам і ўнесці новае гучанне ў песню – мастацкі свіст. Дарэчы, гэта было да справы.

“Будзь разам з намі”, студэнцкі “Камэндант”, “Гомельскі вальс”, “Сябра мой Вярэнiч Лёнiк”, “Стэфанiда”... І вось, нарэшце, такі чаканы рок-н-рол – тая ж “Стэфка. Праз 20 год”. І тут, гледзячы на Варашкевіча ў каляровым бярэце і тых, хто танчыў не шкадуючы ног, я вось аб чым падумала. Крама – гэта гурт, які ні ў якім разе нельга слухаць толькі ў запісе. Ні студыя “Песняроў” (месца запісу першага альбома “Хворы на рок-н-рол”), ні бомбасховішча піўзавода “Крыніца” (дзе з’явіўся “Камэндант”) ніколі не перададуць сапраўднага крамаўскага гука. Але радуе той факт, што ўлюбёныя песні зараз можна слухаць і ўжывую. Дарэчы, музыкі запрашаюць усіх аматараў беларускага рока на свой канцэрт 27 сакавіка (з удзелам расійскага блюзмэна Мікалая Аруцюнава, які дапамагаў ім у запісе апошняга альбома). І запрашаюць не куды-небудзь, а ў к/з “Мінск”. Вось якія справы, спадарства.

Добры настрой падтрымалі “Бугі ў начы”, “Хавайся ў бульбу”, “Хворы на рок-н-рол”, “Рушым на піва”, “Што дапаможа нам” (мабыць як адказ на гэта пытанне, хтосьці з прысутнічых паставіў бутэльку “Бульбаша” на сцэну). І канешне, “Бяжы, бяжы, хлопец”. Апошняя песня. “Слуцкая брага” на біс – вось, здаецца, і ўсё на сёння. Але ж канцэрт працягваўся: для публікі – у настроі, для мяне – у форме разважанняў. Вось апошняе з іх. Калі ёсць музыка, якая жыве столькі часу, якая на адным канцэрце аб’ядноўвае і сур’езных банкіраў, і “няправільную” моладзь, то ці не яна можа вырашыць адвечную праблему бацькоў і дзяцей? Вось уявіце хлопцаў, якіх таты на канцэрце вучаць танчыць рок-н-рол. Мне здаецца, штосьці ў гэтым ёсць.

Метки -
Источник - Юлія Ліж
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее