Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Віктар Рудэнка. Падарожжа Гулівэра (17 февраля 2009)

Віктар Рудэнка. Падарожжа Гулівэра

Лідэр гурта Dali Віктар Рудэнка па шляху з Варшавы напісаў для ТГ свае падарожныя нататкі пра ўдзел беларускага гурта ў фінале адборачнага туру да фэсту «Эўравізія» ў Маскве. Па выніку каманда Віктара заняла 7-е месца з 10 фіналістаў, набралася досьведу ды карысных кантактаў: «Нам ёсьць да чаго імкнуцца і ёсьць, што запазычыць, а наш бубнач можа цяпер параіць рэжысэрам беларускіх праектаў, як зрабіць так, каб ударная ўстаноўка не грукатала на ўсю сцэну, як заўжды, падчас запісу этэру».

Для Dali фінал Нацыянальнага адбору на «Эўравізію-2009» у Польшчы быў ня толькі дэбютам на вялікай заходняй сцэне і тэлебачаньні, а сапраўды нечым фэерычным, кшталту падарожжаў Гулівэра. Мы адчулі, што адна справа, калі ты проста звычайна прыяжджаеш у іншую краіну з канцэртамі — зусім іншая справа, калі ў чужой краіне ты ўдзельнічаеш у нацыянальным тэлевізійным праекце побач з папулярнымі выканаўцамі і ўдзельнікамі зь іншых краін сьвету.

Што тычыцца нашага першага кроку на захад, скажу, што ён быў дастаткова ўдалы. Мы занялі 7-е месца ў фінале праекту «Piosenka dla Europy» (5-е паводле галасаваньня журы), які прайшоў у простым этэры Першага нацыянальнага каналу Польскага тэлебачаньня TVP1. Лічу, што польская публіка і журы аказала гурту Dali, замежнаму і яшчэ невядомаму шырокай аўдыторыі, сапраўды цёплы прыём. Пра пазытыўнае стаўленьне да нашага дэбюту таксама сьведчаць водгукі ў інтэрнэце: на сайтах праекта, youtube і г. д. Можна меркаваць, што гэтым выступам мы прарубілі для сябе вакно ў Эўропу і сказалі прывітаньне польскім фанам нашай музыкі. Нагадаю, што трапіць на польскае радыё і тэлебачаньне праз сур’езную канкурэнцыю ня толькі з польскімі, але ўсімі сусьветнымі выканаўцамі, значна цяжэй, чым у Беларусі, і на дадзены момант мы вельмі задаволены тым, што шэраг польскіх радыёстанцыяў папрасіла да ратацыі нашыя кампазыцыі, а таксама што, акрамя TVP1, мы ўжо былі запрошаныя на 4 FUN TV, чыя гледачы ўбачаць наша інтэрвію і жывы выступ на экранах сваіх тэлевізараў і он-лайн.

Акрамя нашага знаёмства з польскай аўдыторыяй, мы атрымалі вялікае задавальненьне ад атрыманага досьведу ў тым, як робіцца добрае тэлешоў на захадзе. Хтосьці можа паспрачацца, заўважаючы, што «Польшча не заграніца», але мы можам сьведчыць аб якасьці, бо адчулі арганізацыю на сабе. Пачыналася яна з гатэля, замоўленага праектам для гурта Dali, і заканчвалася вельмі прафэсійным саўнд-чэкам, дзе нас абслугоўвалі прыкладна больш за 5 саўнд-тэхнікаў на адной толькі сцэне і яшчэ шэраг гукарэжысэраў за іншым разнастайным музычным абсталяваньнем. Гэта ўжо ня кажучы аб працы рэжысэраў сьвятла і апэратараў — шчыра кажучы, відэа, якое атрымалася падчас нашага выступу ў простым этэры і мантавалася, што называецца, live, выйшла значна лепшым за іншыя скрупулёзна падрыхтаваныя і апрацаваныя кліпы, за якія тут рэжысэры просяць немалыя грошы. Адным словам, ёсьць да чаго імкнуцца і ёсьць, што запазычыць. Дарэчы, наш бубнач зараз можа параіць рэжысэрам беларускіх праектаў, як зрабіць так, каб ударная ўстаноўка не грукатала на ўсю сцэну, як заўжды, падчас запісу этэру…

Зразумела, акрамя прамоцыі і атрыманага досьведу, былі і цікавыя знаёмствы. Пасьля таго, як я папрактыкаваўся ў швэдзкай мове, размаўляючы з удзельнікамі гурта з Нарвэгіі Det Betales (10 месца ў фінале) было вырашана зрабіць штось супольнае нарвэска-беларускае, над чым зараз пачалі працаваць прадусар Det Betales спадар Норд і наш прадусар Ігар Знык.

Сапраўды, сьвет заходняга шоу-бізу зусім іншы за наш, нам ёсьць чаму ад іх павучыцца — мы ўбачылі новыя далягляды і ўжо не жадаем спыняцца.


Метки -
Источник - Тг
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее