Музбайнет » Новости » Альтернативное » «Go-Fest» едзе па краіне
Упершыню «Go-Fest» прайшоў у 2005 годзе ў Менску і Гомелі. Тады ў канцэртах бралі удзел адны зь лепшых прадстаўнікоў музычнай альтэрнатывы зь Беларусі ды Расеі. Сярод іх [AMATORY], «Психея», Rasta, TT-34 ды іншыя. Тады фэст меў немалы посьпех, таму яго вырашана было зрабіць традыцыйным.
Сёлета кампанію Go-Records падтрымаў істотны спонсар - расейскі тэлеканал A-ONE, таму сталася магчымым правядзеньне фэсту ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Да ўсяго да «Go-Fest» прымеркаванае адкрыцьцё новага каналу альтэрнатыўнай музыкі на NETradio, што будзе звацца NETradioGARAGE. Адзін з канцэртаў туру тут якраз можна будзе паслухаць он-лайн.
Сярод удзельнікаў «Go-Fest. Альтэрнатыва ёсьць!» - Stigmata, Rasta, Tractor Bowling, 5diez, Ikona!
Расклад туру:
30.08 – Гомель, ГЦК, 17:00
31.08 – Берасьце, ДК Прафсаюзаў, 16:00
01.09 – Горадня, Космас, 17:00
02.09 – Менск, Реактар, 17:00
03.09 – Віцебск, Энэргія, 17:00 (он-лайн на NETradioLIVE)
04.09 – Магілёў, Ліга, 17:00
Источник - ТГ.
Другие новости по теме:
Новости
Здесь будет позже список заголовков новостей.


