Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Палац»: ізноў будуць танцы (15 марта 2009)

«Палац»: ізноў будуць танцы


Гурт «Палац» выступіць з адноўленай праграмай «Палац танчыць». Канцэрт у менскім клюбе «Дэжавю» 2 красавіка будзе па-сутнасьці першай шырокай прэзэнтацыяй у Беларусі гэтага альбома, выдадзенага яшчэ ў 2001 годзе. «Некалькі разоў мы паказвалі гэтую праграму ў Маскве, вельмі часта выступалі зь ёй на прыватных вечарынах, але канцэрту „Палац танчыць“ па квітках у Беларусі яшчэ не было», — апавядае Алег Хаменка.

Дыск «Палац танчыць» з танцавальнымі апрацоўкамі вядомых гітоў каманды Алега Хаменкі выйшаў восем гадоў таму адначасова ў Беларусі («Бульба-Рэкардз») і Расеі («Маналіт»). Увесь наклад дыску быў у хуткім часе прададзены, таму музыкі думаюць яго перавыдаць. Электронныя аранжыроўкі песень зрабіў DJ RAY Хвісевіч (па сумяшчальніцтве дудар «Палацу»), а самі музыкі сыгралі на аўтэнтычных інструмэнтах. У гэтай праграме выкарыстаны калёсная ліра, дуда, жалейкі, дудка і галасавыя сэмплы, сабраныя ў фальклёрных экспэдыцыях гурта «Палац» па Беларусі. Цяпер праграма папоўнілася яшчэ некалькімі апрацоўкамі — у дэнсе загучалі такія песьні «Палацу», як «Звон зьвініць» і «Ў лузе».

«Так выйшла, што ў Беларусі мы гэтую праграму так і не прадставілі, калі казаць пра звычайны канцэрт па квітках, — апавядае Алег Хаменка. — Але гралі яе даволі часта — у асноўным на канцэртах у Маскве ды прыватных вечарынах у розных краінах».

Арганізатары канцэрту адмыслова шукалі такую пляцоўку, каб нішто не замінала танчыць — ні гледачам, ні музыкам.

2 красавіка. Менск. Кафэ-клюб «Дэжавю» (вул. Валадзько, 6). 20:00. Квіткі: папярэдне 10 000, у дзень канцэрту 15 000 руб. Даведкі: (029) 668-94-07.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее