Авторизация ...

Имя пользователя :
Пароль :
напомнить пароль

Музбайнет » Новости » Всё остальное » Міністэрства інфармацыі: 75% беларускай музыкі толькі ў прайм-тайм!

Міністэрства інфармацыі: 75% беларускай музыкі толькі ў прайм-тайм!

Чыноўнікі выказалі пажаданьне, каб ад 15 верасьня ўстаноўленая квота ў 75 працэнтаў беларускай музыкі выконвалася толькі ў пэўны час – раніцай (ад 7:00 да 10:00), удзень (12:00-15:00) і ўвечары (17:00-22:00). Адпаведныя рэкамэндацыі былі прынятыя на нарадзе ў Міністэрстве інфармацыі і даведзеныя да ведама кожнага кіраўніка FM-станцыяў, што працуюць на тэрыторыі Беларусі.

75%Ва ўпраўленьні электронных СМІ міністэрства інфармацыі Беларусі гэтую інфармацыю не пацьвердзілі і не абверглі ды паведамілі, што гэтае пытаньне абмяркоўвалася ў панядзелак ў межах круглага стала ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия».

Адзін з удзельнікаў круглага стала, музычны рэдактар «Радыюс-FM» Юры Бурш кажа, што яго станцыя норму ў 75 працэнтаў выконвала і новыя патрабаваньні аніяк не адаб’юцца на іх этэры. Таго ж меркаваньня прытрымліваецца і музычны рэдактар «Радыё Юністар» Эміль Джафараў.
- Цяпер нам будзе яшчэ прасьцей у пляне адбору беларускай музыкі. Натуральна, што мы будзем ставіць толькі якасны прадукт і ўжо маем выбар. Цешыць, што шмат беларускамоўных выканаўцаў.

Іншага меркаваньня трымаецца музычны рэдактар «Альфа-радыё» Андрэй Халадзінскі.
- Баюся, што мы зусім ня зможам зарабляць. Паколькі бюджэтным радыёстанцыям, як «Радыюс», «Мір», усё адно, а камэрцыйныя мусяць зарабляць самі на жыцьцё. А такое патрабаваньне можа прывесьці да чарговага адтоку рэкламадаўцаў.

Квота ў 75 працэнтаў беларускай музыкі была ўведзеная Міністэрствам інфармацыі ад пачатку 2005 году. Гэта значыць, што цягам 24 гадзінаў кожная FM-станцыя ў незалежнасці ад абранага фармату была абавязана няўхільна выконваць гэту норму (ля 225 з 300 песень, што гучаць у этэры мусяць быць выкананыя беларускімі артыстамі). Амаль што адразу за невыкананьне нормы атрымалі папярэджаньні тры станцыі. І музычныя рэдактары пайшлі на хітрыкі: песьні айчынных выканаўцаў у асноўным гучалі ўначы ў скарочаным выглядзе, дзякуючы чаму норма і выконвалася. Цяпер будзе яшчэ цяжэй, - лічыць былы генэральны прадусар «Альфа-радыё», а цяпер дырэктар станцыі «Рускае радыё Ўкраіна» Сяргей Кузін.
- Гэтае патрабаваньне значна ўскладніць жыцьцё праграмным дырэктарам, што будуць вымушаныя ў прайм-тайм ставіць лайно - беларускую эстрадную музыку. Мне і так кажуць, што ў Беларусі радыё амаль ня слухаюць, бо ўсе радыёстанцыі круцяць адну і тую ж музыку. Праблема палягае ў тым, што беларускае міністэрства навязвае камэрцыйным радыёстанцыям сваё бачаньне што да працы. Праграмны дырэктар пазбаўлены магчымасьці выбіраць, як яму працаваць у этэры.

Ва Ўкраіне таксама існуе квота – у 50 працэнтаў нацыянальнай музыкі, якую мусяць выконваць усе радыёстанцыі, у тым ліку і «Рускае радыё», якім кіруе Сяргей Кузін. Але ён кажа, што беларуская ды ўкраінская сытуацыі – непараўнальныя.
- Ва Ўкраіне гэта хаця бы апраўдваецца барацьбой за самаіндэнтыфікацыю нацыі, бо вядзецца пра ўкраінскую мову. У Беларусі ў мяне не было падставаў вучыць беларускую мову. А якая розьніца спажыўцу зь якой краіны паходзяць пяюны, калі яны сьпяваюць па-расейску. Можна было бы хоць неяк патлумачыць, калі бы спявалі па-свойму.

 

Источник - Сяргей Будкін, ТГ для racyja.com.

Другие новости по теме:

  • NETradio адкрывае канал «100% беларускай музыкі»
  • 73 кліпы за год — рэкордны намалот
  • «Бардаўская восень»: у чатары дні!
  • «БЕЗ БИЛЕТА» пайшлі з торбаю
  • У Супрановіча будзе фан-клюб
  •  

    Ваше Имя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить код
    Введите код:

    a

    Новости

    Здесь будет позже список заголовков новостей.