Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Арганізатары Bela Music зьвернуцца да Навумава (3 апреля 2009)

Арганізатары Bela Music зьвернуцца да Навумава

 

Сцэнічная пляцоўка будзе месьціцца на аэрадроме «Баравая», гэта на ўскрайку Менску, але зусім недалёка ад мэтро. Цяпер арганізатары фэстывалю робяць усё, каб гук, сьвятло і аздабленьне адпавядалі гэтаму размаху. Ідэю фэсту прыдумаў Алег Хаменка яшчэ ў 1995 годзе і ўрэшце рэшт яна ўвасобілася ў жыцьцё. Дзеля гэтага спачатку ён зьвярнуўся ў Міністэрства культуры, а цяпер зьбіраецца пайсьці ў Міністэрства ўнутраных справаў.

«Урэшце будзе оўпэн-эйр фэст з удзелам беларускіх музыкаў, — кажа Алег. — Мы імкнемся зрабіць так, каб гэты фэст быў цікавы ўсім музыкам ды прыхільнікам актуальнай музыкі. Вельмі цяжка зрабіць такое мерапрыемства без дазволаў і ўдзелу менскіх і абласных уладаў (бо тэрыторыя аэрадрому знаходзіцца ў Менскім раёне). Вельмі спадзяемся на дапамогу Міністэрства ўнутраных справаў, да якіх мы будзем зьвяртацца, каб яны забясьпечылі ахову мерапрыемства. Каб урэшце гэты фэст быў ня толькі для моладзі, але і наогул для сямейнага адпачынку».

Паводле задумы фэст Bela Music мае прадставіць галоўныя дасягненьні ў галіне сучаснай актуальнай музыкі. Эстрада да разліку тут не бярэцца, але арганізатары думаюць збудаваць праграму такім чынам, каб на сцэне зьявіліся зусім нечаканыя, як для рок-фэсту пэрсоны. Будуць, вядома ж, і галоўныя беларускія рок-героі.

«Мы шмат з кім праводзім перамовы і кансультуемся з тымі фэстывалямі, якія будуць вызначаць каманды, што зьявяцца на сцэне. Пасьпяховыя перамовы ў нас прайшлі ўжо з гуртамі „Крама“ і Neuro Dubel, мая група „Палац“ выступіць, калі яе нейкі фэст прадставіць. Гэта гурт „Детидетей“ — найбольш малады і актыўны апошнім часам гурт. І гэта яшчэ ня ўсё», — кажа мастацкі кіраўнік фэсту.

Арганізацыяй фэстывалю занялося адно з самых аўтарытэтных канцэртных агенцтваў Беларусі — «Лінія гуку». Яго дырэктар Уладзімер Шаблінскі ўпэўнены, што сытуацыю трэба зьмяняць і беларускія рок-гурты могуць сабраць гледачоў ня менш, чым заежджыя зоркі.

«З прычыны асаблівасьцяў разьвіцьця нашага музычнага бізнесу тут на адкрытых пляцоўках, оўпэн-эйрах, выступаюць у асноўным заходнія ды расейскія выканаўцы, — кажа Ўладзімер. — Але ў Беларусі нямала камандаў, якія дастойныя таго, каб выступаць перад шматтысячнай аўдыторыяй, якая тэхнічна ня зьмесьціцца ў аніводнай залі. Удзел „Лініі гуку“ зьвязаны як раз з гэтым. Я хачу дапамагчы зьмяніць гэтую сытуацыю, каб зьявіўся такі фэстываль. Каб можна было ганарыцца творчасьцю беларусаў і сваёй краінай».

Фэстываль Bela Music адбудзецца 23 траўня і працягнецца ля пяці гадзінаў. Гледачоў ад мэтро да месца фэстывалю і назад будуць дастаўляць адмысловыя аўтобусы. Квіткі зьявяцца ў продажы неўзабаве. У плянах арганізатараў зрабіць фэстываль штогадовым.


Метки -
Источник - SB, ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее