Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вольга Самусік: «У „Советской Белоруссии“ мне падабаецца» (1 сентября 2008)

Вольга Самусік: «У „Советской Белоруссии“ мне падабаецца»

Вакалістка гуртоў Tarpach і zygimont VAZA, прызнаная на апошняй «Рок-Каранацыі» – «рок-князёўнай» Вольга Самусік ужо месяц, як працуе ў газэце «Советская Белоруссия». На просьбу ТГ сьпявачка распавяла, як яна трапіла і як пачуваецца на працы ў органе адміністрацыі прэзыдэнта.

Вольга СамусікДа гэтага лета я лічыла сябе і «СБ» нейкімі ўвогуле несумяшчальнымі рэчамі. Такога ў маім жыцьці проста не магло быць! Але ніколі не кажы «ніколі»…

Я, канечне, мела на ўвазе, што пасьля сканчэньня майго навучаньня ва ўнівэрсытэце мяне чакае разьмеркаваньне. Яно, вядома ж, не трагічна, але паніка ва ўсіх бюджэтнікаў крыху была. Тады мы жартавалі, што, калі б ведалі з чым прыйдзецца спаткацца напрыканцы студэнцтва, ня радаваліся б так пры залічэньні на бясплатную форму.

Так сталася, што перад самім разьмеркаваньнем у мяне не было ніякіх варыянтаў ад дзяржаўных СМІ. Кіраўніцтва «Новага радыё» адмовілася браць мяне ў штат. Ці то яны не хацелі аплочваць мне стаўку, акрамя сьмешных ганарарных за аўтарскі «Антыпоп». Ці перастрахаваліся, ведаючы, зь якімі людзьмі я звычайна маю адносіны. Быў аднойчы цікавы выпадак. У адзін з этэраў я заплянавала Шалкевіча. Адабрала тры песьні – нэўтральныя (бо ведала ж, для якога радыё працую). Запісала праграму, разьмеркавала трэкі і спакойна пайшла па сваіх справах. Праз паўгадзіны мая тэлефонная трубка крычала мне ў вуха: «Вольга, вы што мне падсунулі?! Хутчэй сюды!» Ці трэба далей казаць, што Шалкевіча мне прыйшлося замяніць на «Мадэра Хард Блюз»…

На разьмеркаваньне я прыйшла з запрашэньнем ад часопісу «РИО». Але мне яго не задавольнілі. Сказалі: недзяржаўная кантора. Так ці інакш, я ведала, што зьяжджаць на два гады зь Менску нельга. Таму каміссіі па разьмеркаваньні (20 чалавек) я проста казала: «Не, не магу. Ня буду. Я выходжу замуж… Я схаваюся ад закону… Не паеду, хоць што рабіце!»

Мабыць, менавіта гэта і прымусіла Паўла Якубовіча зьвярнуць на мяне ўвагу. А можа ён проста вырашыў дапамагчы чалавеку, якога раптам напаткалі цяжкасьці… «Падпішыце і пачакайце за дзьвярыма», – сказала мне сакратар. Я нават не зразумела, што здарылася (бо рэдактара «СБ» я ў твар ня ведала і таму ня мела ўяўленьня, на чыі пытаньні адказваю і пра якую газэту ўвогуле ідзе размова).

Папрасілі застацца яшчэ трох чалавек. Потым спадар Якубовіч пачаў з намі знаёміцца. Кожны расказаў пра сябе. Акрамя мяне. Ён і так усё ведаў: «Ну што, сьвецкая львіца, будзем працаваць?»…

І вось я працую тут ужо месяц. І, як камусьці ні было б дзіўна пачуць, мне падабаецца. Разумееце, усе мы уяўлялі «СБ» як нейкую «армію існай улады». Але на самой справе гэта ня так. Тое, што гэта газэта Адміністрацыі Прэзыдэнта, абавязвае яе толькі адлюстроўваць дзейнасьць той адміністрацыі. Тым жа займаецца і «Рэспубліка» (толькі для Савету Міністраў) і «Новае радыё» (для Прафсаюзу Беларусі).

Я мела дачыненьне да розных беларускіх СМІ. Таму мне ёсьць, з чым параўнаць. У «СБ» людзі займаюцца сапраўднай журналістыкай. Самай сапраўднай, якую я толькі сустракала ў нашай краіне. Тут вельмі высокія патрабаваньні да супрацоўнікаў. Працаваць цяжка, але цікава.

Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее