Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Фан-клюб беларускага року «Будзьма свабоднымі» запрашае ў Гародню (23 апреля 2009)

222 альбомы беларускага року

29 красавіка (серада) Фан-клюб беларускага року «Будзьма свабоднымі» запрашае ў Гародню на сустрэчу з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року» Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём. У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі бярэ ўдзел і папулярная бард-рок сьпявачка Тацяна Беланогая, якая прадставіць свой апошні альбом «Дзьвюхкроп’е» і новыя песьні.

Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй - знкамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга «Праз рок-прызму» выйшла у 1989 годзе у ЗША.

«222 альбомы беларускага року» – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданьне уяўляе з сябе практычна энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расеі ды Францыі, Нямеччыне і Велікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.

Усім наведнікам ў падарунак дыск «Фестывальны рух Беларусі» ад фан-клуба «Будзьма свабоднымі».

Гэтай імпрэзай пачнуцца сустрэчы фан-клуба і прэзентацыі кнігі па рэгіёнах Беларусі.

Сустрэча пройдзе па адрасу: г. Гародня, вул. Будзёнага, 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны! Пачатак у 18:30. Даведкі праз тэл. (029) 649-08-88.

Калі вы жадаеце запрасіць аўтараў кнігі ў свой горад зьвяртайцеся па тэлефону (029) 649-08-88.


Метки -
Источник - duckling
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее