Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Музычны марафон Мінск-Бяроза (23 апреля 2009)

alt

 

30 красавіка ў мінскім клубе «Рэактар» адбудзецца канцэрт мінскага гурту Разбітае сэрца пацана. Разам з РСП выступіць гурт з Бярозы Кальмары. А 8 траўня ў бярозаўскім клубе «Kazantip» пройдзе канцэрт гурту Кальмары, да якога прыедзе ў госці гурт Разбітае сэрца пацана.

Арганізатар канцэртаў, Беларуская Музычная Альтэрнатыва «БМА-group», адзначае, што праз фінансавыя цяжкасці Мінск рэдка наведваюць гурты з рэгіёнаў. У сваю чаргу мінскія гурты – не частыя госці ў правінцыйных гарадах. Самі ўдзельнікі РСП і Кальмараў тлумачаць сваё рашэнне тым, што абодва гурты граюць пазітыўную музыку і адрозніваюцца аптымістычным поглядам на жыццё.

Гурт Разбітае сэрца пацана прэзентуе на канцэртах песні са свайго дэбютнага альбому Розавы закат і прадставіць «колькі новых трэш-поп баевічкоў». «На канцэрце ў «Рэактары» прагучаць 9 новых песень. Мы самі ў шоку. Вас чакае касмічны метал, мангольскі народны індзі-нойз ды яшчэ шмат прыемных сюрпрызаў. Мы не сталі больш сур’ёзнымі, мы сталі злейшымі! А яшчэ больш адукаванымі, бо прачыталі ўсе 15 кніжак з кніжнай паліцы Брайна Іно, - кажуць музыкі. – Адным словам, 30 красавіка ў клубе «Рэактар» вас сустрэнуць васстаўшыя з пеплу, перарадзеўшыеся РСП! Гэта будзе наш лепшы канцэрт! Атвечаем!»

Трас-поп калектыў Разбітае сэрца пацана быў заснаваны ў сценах Універсітэта культуры напрыканцы 1990-х. А задумалі такую справу два студэнты гэтай установы Дзяніс Тарасенка, вядомы па гурце Склеп, і Саша Маленькі (пазней вядомы ды-джэй Цім Карамыслаў). Дуэт праіснаваў пару дзён, даў шэраг канцэртаў у аўдыторыі, усіх заваяваў і сышоў у нябыт.

У 2005 годзе Дзяніс Тарасенка з аднакурснікам Паўлам Гарадніцкім рэанімавалі ансамбль, пакінуўшы назву, канцэпцыю, запал, цемрашальства і прылады: баян і піяніна-раяль-сінтэзатар. Калектыў стаў прабівацца на вяршыні шоў-бізнесу. «Кулькоўскія» старажылы сцвярджалі, што «так «кулёк» ніхто не рваў». Праводзіліся акцыі «Даеш трохразавае пітаніе ў студзенчаскія масы» – канцэрт акурат у «кулькоўскай» сталовай падчас абеду, фаер-шоў з петардамі і іншы рух!

У гэты час да гурту далучаецца падтанцоўка, якая часта змяняе назвы: «Гаечкі, Зорачкі, Плахішкі (тыя, хто сышоў з Харошак), ЭВМ і Расцішка. У 2006 да калектыву далучаюцца бас-гітарыст Андрэй Эндру Восіпчык, вядомы па гуртах EXSIST, LONG PLAY і PARASON, бубнач Юры Сізоў. Дзяніс мяняе баян на гітару, Паша – раяль на флейту, і ў 2007 годзе ансамбль прыступае да запісу першага і пакуль адзінага альбома Розавы закат.

У запісе альбому прынялі ўдзел усе вышэйзгаданыя музыкі, а таксама заснавальнік гурту Ананімка і Касіяпея Ліберзон. Частка матэрыялу была запісаная на хатняй студыі Юрыя «Хобіта» Купрашова, а астатняе – на студыі Селах. У актыве гурту, сярод іншых, канцэрты ў мінскім Палацы мастацтваў з Сашам і Сірожам, у маскоўскім Цэнтры імя Меерхольда, у віленскім знакамітым клубе BiXX.

Гурт «Кальмары» паўстаў у 2006 годзе. Напрамак сваёй музыкi яны адразу вызначылi як «закуска пад пiва». Адсюль і назва – «Кальмары». На сённяшнi дзень у склад гурту ўваходзяць Сiрога і Максiм (вакал), Гена Чарныш (гітара), Макс Шолохоff (бас), Алесь Яровiч (акардэон), Алесь Лютыч (бубны), Аляксей Цуркан (труба).

За час свайго iснавання гурт стаў лаўрэатам шматлiкiх фэстываляў, у тым ліку «Sound of borderlands 2007» (Польшча), «Union of rock 2008» (Польшча), «Амбасовiшча 2008» (Мінск), «Залатая восень 2008» (Брэст).

Мiнулым годам гурт зняў 2 клiпы ў Варшаве на песнi «Бадмiнтон» і «Ён i яна». Песня «Ён i яна» увайшла ў складанку “Незалежныя”. У хуткiм часе гурт плануе выпусцiць доўгачаканы першы альбом.

Галоўная мэта гурту – бачыць радасць ды весялосць на тварах людзей, а па жыццi iсцi з пазiтывам!

Канцэрт у Бярозе адбудзецца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Даведкі па тэл. (029) 649-08-88


Метки -
Источник - duckling
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее