Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / У Беларусі забаранілі вяртаць грошы за набытыя квіткі на канцэрты (23 апреля 2009)

alt

Перш, чым набываць квіток на канцэрт якой-небудзь эстраднай зоркі, некалькі разоў спраўдзіце, ці насамрэч у вас гэты вечар будзе вольным. Бо калі раптам вы нечакана прыгадаеце, што замест канцэрту вам абавязкова трэба ісці на дзень народзінаў любімай цешчы, вы рызыкуеце не толькі не ўбачыць канцэрт, але і згубіць грошы. І добра, калі гэта будзе, да прыкладу, Энрыке Іглесіас, дзе квіткі каштуюць каля 200 тысяч, а не Ала Пугачова за 600.

Як патлумачыла Еўрарадыё начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Алена Вештарт, здаць квіткі ў касу можна толькі ў тым выпадку, калі канцэрт адмянілі альбо перанеслі. Такія правілы ўстанавіў Мінкульт пастановай №24 ад 30 мая 2007 года.

Алена Вештарт: «Набытыя гледачом квіткі вяртанню не падлягаюць. За выключэннем выпадку адмены мерапрыемства альбо замены яго іншым».

Што стала прычынай з’яўлення гэтага дакумента, юрыст Мінкульта дакладна не ведае. Кажа, ў самім нарматыўна-прававым акце ніякіх тлумачэнняў няма. Сама ж яна паспрабавала знайсці адказ, параўнаўшы набыццё квітка на канцэрт з набыццём прадуктаў у харчовай краме.

Алена Вештарт: «Здзелка ўжо адбылася, ужо квіток набыты. У краму ж вы таксама не ўсе вяртаеце тавары, а толькі ў пэўных выпадках. Так і тут — прадугледжаныя выпадкі, калі можна вярнуць. Калі вы прыйшлі ў харчовую краму, а па вяртанні дахаты вы разгарнулі тавар і ён вам не спадабаўся, не таму, што ён не якасны, а проста вам не падабаецца, вы ж яго не панясеце назад — хто ж яго ў вас забярэ? Пэўная нагода павінна быць для таго, каб тавар вернуць».

Выйсце супрацоўніца Мінкульта бачыць у такой сітуацыі толькі адно — самастойна камусьці аддаць, падарыць альбо прадаць гэты квіток. Ды і, кажа, калі папрасіцца добра — возьме квіткі і касір. У яе, нібыта, быў такі выпадак у жыцці.

Праўда, у касах Белдзяржцырку, які арганізоўвае канцэрт Алы Пугачовай у Мінску па квітках за 600 тысяч, адразу папярэдзілі, што прымаць вяртанні не будуць.

Касір: «Квіткі назад прымаюцца толькі ў выпадку адмены мерапрыемства. У іншых выпадках — не. Не мы пісалі, і мы не можам адмяніць гэты закон — таму…»

І параіла паспрабаваць самому прадаць квіткі, стаўшы альбо каля Палаца спорту, альбо каля іх кас.

Касір: «Каля Палаца спорту альбо каля нейкай касы стаць — можа, хто і зацікавіцца, хтосьці набудзе. У нас і ў цырк квіткі так прадаюць, хто не можа пайсці. І на некаторыя канцэрты таксама, што ў нас праходзяць».

Паспрабаваць сябе ў ролі распаўсюджвальніка квіткоў параіла карэспандэнту Еўрарадыё і супрацоўніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю. Іншай магчымасці, запэўніла яна, вернуць грошы за квіток няма.

Мінгандлю: «Вяртанне грошай за квіток немагчыма. Калі толькі прадаць знаёмым, альбо калі нехта будзе падыходзіць да кас, каб набыць, і прапанаваць ім».

І ў Белдзяржцырку, і Мінгандлю ўпэўнілі, што калі прадаваць квіток па яго сапраўдным кошце, то міліцыі можна не баяцца — да адказнасці за спекуляцыю не прыцягнуць.

Мінгандлю: «Вы ж будзеце прадаваць па тым жа кошце, што ўказаны на квітку. У вас сітуацыя, што вернуць квіток нельга, гэта ў нас заканадаўча замацавана, а гэта, выбачайце, не маленькі кошт — і проста вырашылі яго аддаць іншаму чалавеку. Вы ж не будзеце, калі ён каштуе 600 тысяч, прадаваць яго за 800 альбо за мільён рублёў».

Тое, што міліцыі можна не баяцца тым, хто не хоча на сваім квітку яшчэ і зарабіць, пацвердзіў і кіраўнік прэс-службы МУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Аляксандр Ластоўскі: «Прадаць квіток, не ўступаючы ў супярэчнасць з законам, вы можаце па тым кошце, па якім і набылі. Набылі за 10 тысяч — прадалі за 10. Калі вы вырашылі прадаць даражэй, то гэта ўжо незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, і ў залежнасці ад прыкмет — памер, страты, паўторнасць — тут альбо падаткавая інспекцыя, альбо міліцыя вамі зоймецца».

Што тычыцца таго, ці не парушае пастанова Мінкульта правоў спажыўцоў — то ва ўпраўленні абароны гэтых самых правоў Мінгандлю ад каментароў на гэты конт адмовіліся. А начальнік юрыдычнага аддзела Мінкульта Алена Вештарт паведаміла, што зараз яны рыхтуюць дадатак да той пастановы, дзе будуць прадугледжаныя магчымасці вяртання квіткоў па іншых, чым адмена канцэрта, прычынах. Але перш, чым змены пачнуць дзейнічаць, іх павінен зацвердзіць Мінюст.

 


Метки -
Источник - duckling
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее