Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / На Bela Music выступіць адзін зь лепшых гітарыстаў Нью-Ёрку (25 апреля 2009)

На Bela Music выступіць адзін зь лепшых гітарыстаў Нью-Ёрку

 

Аляксандар Растопчын, які лічыцца адным з найлепшых блюзавых гітарыстаў Нью-Ёрку, прыедзе ў Менск, каб выступіць на фэстывалі Bela Music 23 траўня. Едзе з Амэрыкі ён не адзін, а зь яшчэ адным славутым музыкам — басістам Аляксеем Казлоўскім. Тут у Беларусі да іх далучыцца бубнач «Крамы» Андрэй Філатаў. Гледачы першымі пачуюць іх новы праект — Rastop Power Trio.

 

Гітарыст двух славутых айчынных калектываў — «Песьняроў» і «Сузор’я» Аляксандар Растопчын зьехаў у Амэрыку ў 1993 годзе. З таго часу быў на Радзіме толькі двойчы — у 1996 і 2007 гадах ён зь вялікім посьпехам даў канцэрты ў Менску. У Амэрыцы ён актыўна выступае на найлепшых пляцоўках і лічыцца зоркаю тамтэйшых блюзавых клюбаў. Акром таго займаецца вытворчасьцю працэсараў гітарных эфэктаў і аксэсуараў для гітараў. На Радзіму музыка не забываецца, таму сьведчаньнем ягоны сольны альбом «Роднае» (2007), вельмі прыязна сустрэты крытыкамі.

Разам з Растопчыным з Амэрыкі едзе яшчэ адзін Аляксей — Казлоўскі, нязьменны бас-гітарыст гурта «Сузор’е». Да іх далучыцца бубнач Андрэй Філатаў, які колісь таксама граў у «Сузор’і», а цяпер — у «Краме».

Такім чынам на вачах у гледачоў фэсту Bela Music паўстане новы музычны праект — Rastop Power Trio. Свой рэпэртуар музыкі пакуль трымаюць у сакрэце, вядома толькі што гэта будуць новыя кампазыцыі ды розныя прыемныя нечаканасьці, песень з рэпэртуару «Сузор’я» для выкананьня не плянуецца.

Акром Rastop Power Trio ў фэстывалі возьмуць удзел найлепшыя рок-каманды Беларусі — «Крама», «Палац», Neuro Dubel, «БЕЗ БИЛЕТА», «Детидетей», Garadzkija. Па хуткім часе будзе вядома імя яшчэ аднаго госьця фэсту.

«Bela Music — 09» пройдзе на пляцоўцы аэрадрому «Баравая» 23 траўня з 16:30.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее