Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Разьбітае сэрца пацана» сталі зьлейшымі (25 апреля 2009)

«Разьбітае сэрца пацана» сталі зьлейшымі

 

30 красавіка ў менскім клубе «Рэактар» адбудзецца канцэрт менскага гурту «Разьбітае сэрца пацана». Разам з «РСП» выступяць іх аднадумцы зь Бярозы Kalmary. А 8 траўня ў бярозаўскім клюбе Kazantip пройдзе канцэрт гурту Kalmary, да якога прыедзе ў госьці гурт «Разьбітае сэрца пацана». Музыкі маюць прадставіць і свае новыя песьні ў стылі «касьмічны мэтал і мангольскі народны індзінойз».

Арганізатары канцэртаў з БМА-group, адзначаюць, што празь фінансавыя цяжкасьці Менск рэдка наведваюць гурты з рэгіёнаў. У сваю чаргу менскія гурты — ня частыя госьці ў правінцыйных гарадах. Самі ўдзельнікі «РСП» і Kalmary тлумачаць сваё рашэньне тым, што абодва гурты граюць пазытыўную музыку і маюць аптымістычны погляд на жыцьцё.

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» сыграе песьні са свайго дэбютнага альбома «Розавы закат» і прадставіць «колькі новых трэш-поп баевічкоў». Музыкі з «РСП» абяцаюць прэзэнтаваць 9 новых песень, стыль якіх акрэсьліваюць, як «касьмічны мэтал і мангольскі народны індзінойз» ды яшчэ шмат прыемных сюрпрызаў: «Мы ня сталі больш сур’ёзнымі, мы сталі зьлейшымі! Гэта будзе наш лепшы канцэрт! Атвечаем!», — кажуць Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі. Ад часоў выхаду іх альбома «Розавы закат» (2008) гэта будзе другі вялікі канцэрт гурта. Першы прайшоў у тым жа «Рэактары» зь вялікім посьпехам. А да гэтага ж яшчэ былі канцэрты ў менскім Палацы мастацтваў з «Сашам і Сірожам», у маскоўскім «Цэнтры імя Мэерхольда», у віленскім клюбе BiXX.

Яшчэ адны прадстаўнікі музычнага пазытыву — гурт Kalmary бачыць сваё пакліканьне ў тым, каб цешыць ды весяліць людзей. Яны неаднойчы бралі ўзнагароды на ўсялікіх беларускіх і польскіх фэстах за тры гады свайго існаваньня і во-во выдадуць свой першы альбом. Сярод іх галоўных гітоў — песьні «Бадмінтон» і «Ён і яна», якія ўжо набылі сваё відэаўвасабленьне.

30 красавіка. Менск. Клюб «Рэактар». 19:00
8 траўня. Бяроза. Клюб Kazantip. 19:00
Даведкі: (029) 649-08-88


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее