Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Час Насты (5 мая 2009)

Час Насты

 

Наста Някрасава мае 21 год і вучыцца на другім курсе пэдагагічнага ўнівэрсытэту, але яе ўжо можна назваць самай тытуляванай беларускай сьпявачкай. На яе рахунку — 11 узнагародаў на фэстах Беларусі і Польшчы. Сярод апошніх — галоўны прыз — фэстывалю Польскага радыё «Новая традыцыя» і прэмія імя Чэслава Немэна. Па прыезьдзе з Варшавы Наста распавяла, як выступала ў конкурсе «Утренняя звезда», чаму не пайшла па шляху Ксеніі Сітнік і ці хацела бы атрымаць гран-пры «Славянскага базару».

Наста, віншую цябе зь перамогай. Чарговай перамогай. Такое адчуваньне, што ты калекцыянуеш гэтыя прызы. Ты сама хоць лічаш колькі ў цябе ўзнагародаў?
— Кожная перамога, як гэты прыз у Варшаве, я ўспрымаю, як наступную прыступку да таго, каб нешта зрабіць у сусьветнай музыцы. Мы ведалі пра фэстываль «Новая традыцыя», але ня думалі, што гэта настолькі важная падзея ў культурным жыцьці Польшчы. Мы гэта зразумелі пасьля таго, як да нас пасьля выступу падыйшла жонка Чэслава Немэна і сказала, што калі бы ён быў жывы, то прагаласаваў бы за нас. Зразумелі і тады, калі ўбачылі, што пра нас кажуць польскія мэдыі, калі атрымалі шмат прапановаў ад іншых фэстываляў.

Якія атрымалі прапановы, ці толькі ў польскім кірунку?
— Ёсьць невялікія сакрэцікі, але пра некалькі скажу. Налета будзем на фэстывалі ў Торуні, таксама будзе сусьветнавядомы фэстываль EBU ў Гішпаніі, фэстываль «Этнасфэра». Мы абавязкова і надалей будзем экспэрымэнтаваць з музыкай, але застанецца база — беларуская песьня.

Ты сказала, што любіш экспэрымэнтаваць. Але ці гатова ты выйсьці за межы этна-джазу. Засьпяваць, скажам, эстрадную песьню, узяць Гран-пры «Славянскага базару»?
— Тое, што мы цяпер робім з гуртом Folkroll якраз не ўкладаецца ў межы этна-джазу. Там спалучаецца беларуская і клясычная музыка, там чуваць адгалоскі паліфаніі ад Баха і дастаткова яўны ўплыў Пэндэрэцкага і Шонбэрга. Гэта музыка будзе зразумелай і для беларуса, і для афрыканца, бо яна аб’ядноўвае. Я пастаянна экспэрымэнтую ў розных плынях. Напрыклад, у кліпе Dali для «Эўравізіі» здымалася не ў беларускім касьцюме, а зусім у іншым пляне. А калі бы на «Славянскім базары» нам далі Гран-пры, то гэта бы значыла, што «Славянскі базар» зьмяніў сваю канцэпцыю і сваё разуменьне музыкі.

Але ж ты колісь перамагала ня толькі на польскіх, але і на беларускіх фэстах, зь дзіцячага ўзросту. Ці ты памятаеш сваю першую значную ўзнагароду?
— Я паходжу з Палесься і ў 11 гадоў выступіла на рэспубліканскім фэстывалі, дзе ўзяла першае месца. А на наступны год трапіла на міжнародны фэстываль «Зямля пад белымі крыламі», што праходзіў у Мазыры. Там удзельнічала, здаецца, 16 краінаў і я, 12-гадовая дзяўчына, узяла там Гран-пры. І тады мяне запрасілі ў Маскву — на конкурс «Утренняя звезда с Юрием Николаевым». Там, як і раней, я сьпявала акапэла беларускія песьні. Былі яшчэ фэстывалі для дзяцей і юнацтва — «Усе мы родам зь дзяцінства», «Сузор’е надзеяў». Спрабавала сябе і ў якасьці вядучай і таксама перамагала ў такіх конкурсах. Буду, дарэчы, выступаць вядучай канцэрту 13 траўня ў менскай філярмоніі. Апошні зь беларускіх конкурсаў быў летась — конкурс маладых талентаў, на якім мы занялі 1-е месца.

Але чаму пасьля перамогаў у розных дзіцяча-юнацкіх конкурсах ты не пайшла па шляху Ксеніі Сітнік? І чаму пасьля перамогаў на сур’ёзных дарослых фэстывалях цябе ня бачна на экранах беларускага тэлебачаньня?
— На экранах беларускага тэлебачаньня бачна толькі пэўных людзей. А наконт зацікаўленасьці — гэты час можа хутка прысьпее, мяркуючы па зацікаўленасьці польскіх СМІ. Гэта значыць, што тое, што было пачата 11 гадоў таму, нечага варта. Вядома, што ўсе пачынаюць сьпяваць і гэтым займаюцца, а потым даводзіцца правацаць. Большасьць беларускіх музыкаў зарабляюць на жыцьцё іншымі шляхамі.

То бок ты хочаш жыць з музыкі і жыць музыкай?
— Кожны музЫка, у якім жыве ўнутры мУзыка хоча надзеляць як мага болей часу сваёй справе. Але яшчэ важная рэч — хочацца, каб быў нехта побач з табой у гэтай музычнай прасторы. Калі ты прыяжджаеш у сталіцу, то па вялікім рахунку нікому не патрэбны і ніхто ня ведае твае папярэднія заслугі. Дзякуючы таму, што я паступіла ў менскую музычную вучэльню і ўнівэрсытэт імя Максама Танка, я знайшла такіх людзей — Катвіцкую, Васілевіча, Кірчука. Прыемна, калі падтрымліваюць, дасылаюць смс-кі падчас фэстаў. Я вельмі радая таму, што прадстаўляю Беларусь.


Метки -
Источник - SB, ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Час Насты
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Читаемое
      • Афиша

      6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

      17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

      • Опрос
      Новый вид сайта. Как?
      Отлично
      Хорошо
      Плохо

      • Личный кабинет
      Фоторепортаж Прямо с места событий

      Назад в Союз или новое по старому...
      Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

      Рецензии Читать не перечитать

      Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

      Реклама Интересные предложения
      Мировые новости Самое свежее