Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Пётр Елфімаў можа выступіць на Bela Music (18 мая 2009)

Пятро Ялфімаў

Пакуль прадстаўніку Беларусі на «Эўравізіі-2009» перамываюць косьці афіцыйныя асобы, калегі ды звычайныя гледачы, прыхільнікі выканаўцы пачалі акцыю ў падтрымку сьпевака. Ужо ў наступную суботу Елфімаў можа выйсьці на адну сцэну з Кульлінковічам і Варашкевічам.

Як стала вядома www.udf.by, да арганізатараў Bela Music зьвярнуліся прыхільнікі сьпевака Пятра Елфімава з прапановай запрасіць выканаўцу на фэстываль. «Мы абураныя цкаваньнем, якое зараз разгарнулася вакол нашага выдатнага артыста. Так, Пётар ня трапіў у фінал „Эўравізіі“, але засьпяваў ён вельмі добра. І не яго бяда ў тым, што польскі рэжысэр паставіў такі нумар. Гэта яшчэ раз даказвае, што ня варта шукаць прарока ў чужой айчыне… Паклікайце, калі ласка, Пятра на фэстываль, калі яшчэ магчыма. Спадзяемся, што ў гэты няпросты час яго гэта падтрымае. І мы ў сваю чаргу падтрымаем яго», — вядзецца ў лісьце.

Прадусарка сьпевака Тацяна Касмачова зь цікавасьцю паставілася да гэтай ідэі: «Мы жудасна стаміліся пасьля ўсіх гэтых падзеяў і маральна і фізычна, але прапанова вельмі цікавая. У нас вельмі шмат працы, якую мы ўвесь час адкладалі, але мы гатовыя разгледзіць варыянт удзелу ў Bela Music», — сказала яна.

Ня супраць і арганізатары Bela Music. Мастацкі кіраўнік фэстывалю Алег Хаменка кажа, што цяпер яны ўсур’ёз абмяркоўваюць гэтую ідэю, нягледзячы нават на тое, што праграма фэсту ўжо зацьверджаная. «Мы адразу зьвярнулі ўвагу на тое, ці ёсьць у Пятра жывы склад, бо выступы „пад мінус“ на нашым фэсьце выключаныя. Наколькі я ведаю ў яго сур’ёзная жывая праграмы і вельмі някепскія музыкі. Да ўсяго, актуальнасьць выканаўцы — відавочная. А гэта значыць, што пад патрабаваньне фэсту — „жывая актуальная музыка“ ён цалкам трапляе. Таму мы сур’ёзна разглядаем яго ўдзел у фэсьце».

Ці здолеюць дамовіцца бакі наконт удзелу ў Bela Music будзе вядома ў бліжэйшыя дні. Фэстываль адбудзецца 23 траўня на пляцоўцы аэрадрому «Баравая». У ім возьмуць удзел вядучыя гурты краіны — «Крама», Neuro Dubel, «Палац», «Детидетей», «J:морс»,«БЕЗ БИЛЕТА» ды іншыя.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее