Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Басовішча»: «У конкурсе няма сэнсу» (19 мая 2009)

«Басовішча»: «У конкурсе няма сэнсу»

Арганізатары «Басовішча» распавялі ТГ пра падрыхтоўку да 20-га па ліку фэсту, што адбудзецца 17—18 ліпеня ў польскім Гарадку. Як мяркуецца справіць юбілей фэсту і хто будзе гасьцямі і чаму сёлета было вырашана адмовіцца ад вольнай сцэны і конкурсу: «Гурты, якія перамагалі ў конкурсе апошнім часам, па-сапраўднаму так і не даказалі сваю вартасьць. Таму бяз сэнсу рабіць конкурс і раздаваць узнагароды», — заяўляюць у БАС.

Фэстываль «Басовішча» пройдзе сёлета 17 і 18 ліпеня на традыцыйнай пляцоўцы — ва ўрочышчы Борэк, што ля польскага Гарадку (ля 35 кілямэтраў ад Беластоку, ля 70 км ад Горадні і ля 350 ад Менску). Ладзяць фэстываль новыя людзі — нядаўна ў Беларускім аб’яднаньні студэнтаў зьмянілася кіраўніцтва. Старшынёй абраная Мажэна Саевіч, яе намесьніцай — Кася Кузьміч. «Гэты фэстываль юбілейны, таму мы вырашылі ўнесьці зьмены ў яго фармат і канцэпцыю», — кажа Мажэна.

Паводле задумы, Борэк мае пераўтварыцца ў «машыну часу». «Мы хочам паказаць людзям 20-гадовую гісторыю фэсту, бо часта даводзіцца чуць пытаньні кшталту „А чаму „Басовішча“ раней адбывалася ў Беларусі, а цяпер у Польшчы“? Плянуем у адмысловых намётах паказваць відэа ад першых фэстаў, а на сцэне будуць выступаць хэдлайнэры першых „басоў“ — гурты ULIS, „Мроя“, а таксама "Бонда"», — апавядае Кася.

Часткова адрадзіцца і пераўвасобіцца ў легендаў беларускага року з задавальненьнем пагадзіліся, як Лявон Вольскі, так і Ігар Варашкевіч. Адпаведна N.R.M. і «Крама» цяпер узмоцненна рэпэтуюць ды згадваюць песьні гуртоў-папярэднікаў. Ня выключана, што музыкі нават апрануцца ў стылі пачатку 90-х.

А вось ад вольнай сцэны і конкурсу сёлета вырашылі адмовіцца . Адна зь менскіх студыяў нават абвесьціла сёлета набор на вольную сцэну фэсту, але цяпер арганізатары заяўляюць: ніякай вольнай сцэны ня будзе. «У нас адбылося непаразуменьне з прадстаўнікамі гэтай студыі. Мы зьвярталіся па параду, каб яна назвалі два-тры гурты, якія маглі бы выступіць перад галоўным канцэртам, а яны ня так зразумелі і агучылі, што робяць адбор», — тлумачаць у БАС.

Кася Кузьміч тлумачыць прычыны, па якіх вырашана не рабіць сёлета конкурс маладых гуртоў. «Гурты, якія перамагалі ў конкурсе апошнім часам, па-сапраўднаму так і не даказалі сваю вартасьць. Таму бяз сэнсу рабіць конкурс і раздаваць узнагароды, калі маем такі ўзровень. Маем надзею, што ў наступным ён адбудзецца на вышэйшым узроўні».

Цяпер кіраўніцтва БАС вядзе перамовы з польскімі чыноўнікамі наконт выдачы беларускім гледачам бясплатных візаў для паездкі ў Польшчу. Як толькі згода будзе дасягнутая, арганізатары абяцаюць паведаміць пра тое праз «Тузін Гітоў».

Сьпіс выступоўцаў «Басовішча-2009» фактычна сфармаваны. Арганізатары меркавалі запрасіць сярод іншых і гурт «Ляпіс Трубяцкой», але дамовіцца ня выйшла. Затое будзе экслюзіў ад «Бонды» і «Мроі», таксама выступіць Neuro Dubel, вядуцца перамовы з гуртом ULIS. З маладзейшых зайграюць — Rahis, Jab Club і хутчэй за ўсё «Детидетей». Плянуецца, што зь ляўрэатаў фэсту ранейшых гадоў, на сцэну выйдуць — Znich, RIMA, «Бан-Жвірба», :B:N:, IQ48, Tarpach.

Фэстываль распачнецца 17 ліпеня, у пятніцу, у 17:00, а скончыцца позна ўначы 18 ліпеня. Уваход на пляцоўку — вольны.


Метки -
Источник - SB, ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее