Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / У «Рок-школу» падалі 52 заяўкі (9 сентября 2008)

Ахвочых паўдзельнічаць у праекце «Рок-школа» набралося больш за паўсотні. Кіраўніцтва БМАgroup, што абвесьціла прыём, вырашыла падоўжыць тэрмін збору запісаў. Віталь Супрановіч: «Высьветлілася, што многія папросту ня ведалі пра збор заявак, шмат хто мае праблемы, каб зрабіць проста дэма-запіс. Таму мы вырашылі працягнуць тэрмін збору запісаў да 25 верасьня». Віталь Супрановіч

Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) апрацавала заяўкі ад гуртоў што даслалі свае запісы для ўдзелу ў праекце «Рок-школа». Былі дасланыя 52 заяўкі ад маладых гуртоў практычна з усёй Беларусі. Кіраўнік праекту Віталь Супрановіч зьдзіўлены актыўнасьці гуртоў: «Нягледзячы на „мёртвы“ сэзон збору заявак каманды даволі актыўна дасылалі свае запісы. Але разам з тым высьветлілася, што многія папросту ня ведалі пра збор заявак, шмат хто мае праблемы, каб зрабіць проста дэма-запіс. Таму мы вырашылі працягнуць тэрмін збору запісаў да 25 верасьня».

Сваю згоду да супрацоўніцтва з «Рок-школай» у якасьці «настаўнікаў» ужо далі Піт Паўлаў, Аляксандар Памідораў, Вячаслаў Корань, Алесь Таболіч, Зьміцер Лукашук ды іншыя.

«Была вельмі вялікая ўвага дзяржаўных СМІ да нашай абвесткі пра „Рок-школу“, што вельмі ўсьцешыла. Напэўна многія сапраўды чакаюць новых імёнаў на нашай рок-сцэне», – адзначае Віталь Супрановіч.

Пакуль невядома дакладна чым жа будуць займацца музыкі ў «Рок-школе». Арганізатары мяркуюць да канца распрацаваць праграму ўжо разам з адабранымі музыкамі (улічваючы іх пажаданьні) і самімі «настаўнікамі».

Для таго, каб падаць заяву трэба прадаставіць запіс і кароткую гісторыю гурта.
Кантакт: 649-08-88, email: rokshkola@gmail.com

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее