Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Deviation: пад вечнай забаронай (25 июля 2009)

 

Deviation: пад вечнай забаронай

 

Зоркі гарадзенскага панк-року выдалі новы альбом пад назвай «Чарговый дзень пад акупацыяй», куды ўвайшлі песьні, напісаныя за сем гадоў студыйнага маўчаньня гурта. З нагоды выхаду дыску лідэр самага бескампраміснага беларускага гурта Стас Пачобут распавёў чаму яны ня хочуць граць разам зь вядучымі айчыннымі рок-камандамі, як ён успрымае лібэралізацыю ці не баіцца крымінальнага артыкулу «Паклёп на прэзыдэнта РБ».

Іх дэбютны выступ на сцэне скончыўся вялікім скандалам/ Devation выканалі песьню пад назвай «Міліцэйскі тэрор» з прысьвячэньнем былому начальніку Бераставіцкага РУУС, які застрэліў з табельнай зброі сваю жонку і параніў сына. Пасьля канцэрту лідэр гурта Стас Пачобут, якому на той час не было 18 гадоў, трапіў на 10 сутак за краты — «за заклік да самасуду». Тады ішоў 1993 год. Толькі вяліся размовы пра ўвядзеньне пасады прэзыдэнта, вядучыя беларускія рокеры ладзілі фэст «Рок супраць рэвалюцыяў» і пра забароны на выступы яшчэ не вялося. З прыходам да ўлады першага прэзыдэнта, Devation запісалі альбом «Lukashenka… Uber Alles», дзе не шкадавалі моцных словаў на адрас кіраўніка дзяржавы. Дасталося потым і Зянону — «Пазьнякі адляцелі ў космас, б…дануўшы нам змагацца за волю». Першы свой легальны канцэрт яны далі разам з N.R.M. на сваё пяцігодзьдзе. 1999 год — зорны час Devation. Яны перамаглі на «Басовішчы», а да ўсяго атрымалі пачэснае званьне — «Найлепшага беларускага рок-гурта году» па вэрсіі «Музыкальной газеты». Наступны іх альбом выйшаў у Францыі, пасьля чаго яны практычна зьніклі з інфармацыйнай прасторы. Празь сем гадоў маўчаньня ў ліпені 2009 году гарадзенскія панк-рокеры выдалі новы альбом пад назвай «Чарговый дзень пад акупацыяй» — такі ж зьедлівы і бескампрамісны, як і ранейшыя. Размова зь лідэрам гурта — Стасам Пачобутам.

Ці гэта вяртаньне?
— Мы нікуды не адыходзілі, увесь гэты час гралі канцэрты і не перажывалі з нагоды таго, што пра нас мала чаго чуваць. Мы ж не прэзыдэнт РБ, пра якога ў тэлевізары штодня. Мы не камэрцыйны гурт, які штодзень займаецца прамоўшнам.

Чаму ў такім разе Devation выпаў з абоймы беларускага року?
— Тое, што мы дыстанцыянаваліся ад так званых беларускіх рокераў — гэта праўда. Мы маем сталую пазыцыю ў адносінах да ўлады, кантактаў з чыноўнікамі, выкарыстаньня іх пляцовак. А ў большай часткі так званых рокераў няма такой пазыцыі, таму мы ад іх адышлі. У назьве нашага альбому якраз і выказваецца асноўная думка — з таго часу, як утварыўся наш гурт 16 гадоў таму ў нашай краіне нічога не зьмяніліся. І мы ўспрымаем гэтую ўладу, як акупацыйную, бо назваць іх нашымі не выпадае.

А тыя зьмены, якія адбываюцца апошнім часам у зьвязку з курсам на лібэралізацыю, як ты ўспрымаеш?
— Гэтая лібэралізацыя — сьмешная. Ёй займаюцца тыя ж людзі, якія праводзілі ранейшыя выбары. Няўжо зьявіцца столькі незалежных газет, колькі было ў 90-х? Добра, няхай, а потым яны ізноў зьнікнуць, калі будуць замінаць. Для мяне гэта ня зьмена, а гульня, фарс. Павінна зьмяніцца нешта радыкальна, каб ужо ўсур’ёз размаўляць пра дэмакратызацыю. Хаця бы зьявіцца люстрацыя.

Крымінальны артыкул «паклёп на прэзідэнта РБ» ужо ўжываўся ў дачыненьні да творчых людзей. Ці не засьцерагаешся ты з сваімі сьпевамі пад яго патрапіць?
— Кожнае маё слова — абдуманае. І рабіць вадэвіль я не хачу. Калі гэта г…о, то трэба казаць, што гэта г…о, а ня маса, якая нам не падабаецца. Калі творцу спрабуюць пасадзіць за тое, што ён зрабіў, то гэта гаворыць пра спэцыфіку сытуацыі. А баяцца можна і па вуліцы хадзіць і засьцерагацца, што цябе паб’юць. Канечне, не хацелася бы скончыць каля муру і апошняе што пачуць: «Агонь». Але баяцца за свае словы я не зьбіраюся.

Дзе вы цяпер граеце?
— Цяпер вельмі моцная D.I.Y.-сцэна, таму мы граем пераважна па гаражах ці месцах, якія здымаюцца для выступаў аднаразова. Канцэрты праходзіць без афішаў, інфармацыя пра іх распаўсюджваецца праз знаёмых. На апошнім нашым канцэрце ў Менску было ля 300 чалавек, што сьведчыць, што гэта сыстэма працуе і яе цяжка кантраляваць. Альбом таксама будзе распаўсюджвацца праз рукі, да ўсяго мы яго выклалі ў інтэрнэт.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее