Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Назад у сутарэньні (30 июля 2009)

Назад у сутарэньні

Музычны праект «Жывы гук ON-line» прыйшоўся не да спадобы жыхарам жылых дамоў, якія знаходзяцца непадалёк ад месца дзеі — дворыку дому афіцэраў, дзе прайшоў першы канцэрт. Як паведаміў ТГ арганізатар праекту Піт Паўлаў, пасьля калектыўнай скаргі, што паступіла кіраўніцтву Дому афіцэраў ад шэрагу грамадзянаў, ад ідэі канцэрту на вольным паветры часова давялося адмовіцца. Фэст «Жывы гук ON-line» пераносіцца з 31 чэрвеня на 2 жніўня і адбудзецца ў кавярні «Т-34», якая знаходзіцца ў сутарэньнях усё таго ж Дому афіцэраў.

Арганізатары праекту «Жывы гук ON-line» зазначаюць, што канцэрт 27 чэрвеня, пасьля якога паступілі скаргі, не выходзіў за вызначаныя заканадаўствам часавыя межы. Тым ня менш, адміністрацыя Дому афіцэраў вымушаная была адмовіць рок-музыкам у правядзеньні другога канцэрту 31 чэрвеня праз нараканьні жыхароў бліжэйшых дамоў на вялікі шум. У якасьці кампрамісу была знойдзеная кавярня «Т-34», якая знаходзіцца тутсама, праўда ўжо не на адкрытым паветры, а ў сутарэньнях.

Завадатар «Жывога гуку ON-line» Піт Паўлаў роспачы з гэтай нагоды ня мае: «Наш праект — доўгаграючы. Канцэрты задумваліся паўсюль — ад маленькіх пабаў да фэстывальных пляцовак. Таму наступны канцэрт якраз упісваецца ў гэтую канцэпцыю. На адкрытае паветра мы паспрабуем вярнуцца ў верасьні, калі будзем закрываць летні сэзон».

Такім чынам, фэст «Жывы гук ON-line», які быў анансаваны 31 ліпеня, адбудзецца 2 жніўня ў 17:00 у кавярні «Т-34». Склад гуртоў не зьмяніўся: Remissia, Batiskaf, ESPRIT, Мутнаевока і MAUZER. Запрашальнік на канцэрт можна атрымаць, набыўшы ў кавярні «Союз On-Line» інтэрнэт-пакет «Музычны» па 5000 руб. за штуку. Усе запрашальнікі на канцэрт 31 ліпеня дзейныя на 2-га жніўня.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Назад у сутарэньні
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее