Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Адбудзецца ІІІ Усеўкраінскі фэст альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага ўкраінскага мастацтва «Бандерштат» (30 июля 2009)

Бандерштат

З 8-га па 9-га жніўня на Валыні будзе праводзіцца фэст альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага ўкраінскага мастацтва «Бандерштат-2009». Мерапрыемства прысвечана 100-й рочніцы з дня народзінаў Сцяпана Бандэры і ставіць мэтай уздым украінскай нацыянальнай ідэі сярод моладзі. Арганізатарам дзейства выступіла валынская моладзевая грамадская арганізацыя «Національний Альянс».

Месцам правядзення фэставага дзейства была абрана база лагера «Сонячний» ля с.Гаразджа паблізу Луцка. Тут, як і ў мінулым годзе, будзе дзейнічаць намётавае мястэчка, дзе змогуць пасяліцца ўсе жадаючыя «фестывальнікі». Пражыванне і ўваход на фэст будуць дармавымі.

Дадзены фэст сярод усіх іншых вылучаецца нацыянальна-патрыятычным накірункам. Менавіта таму разыначкай дзейства ў гэтым годзе стане сустрэча і размова ўдзельнікаў фэсту са Сцяпанам Бандэрай – унукам выдатнага нацыянальнага героя Украіны.

У праграму Бандэрштату ўвайшлі такія мерапрыемствы: квэсты на моладзевую тэматыку (велаквэст і «пешы» квэст); спартовыя спаборніцтвы; графіці на тэму героікі УПВ; кірмашы ўкраінскай этнічнай прадукцыі (продаж этнічнай вопраткі, нацыяналістычнай сімволікі, літаратуры і ўкраінскамоўнай музыкі); народныя гульні і традыцыйныя ўкраінскія забавы; літаратурны міні-фэст патрыятычнай паэзіі пры ўдзеле літаратурных студый «Лесин Кадуб» (Луцк) і «Севама» (Кіеў); паказальныя выступы і майстар-класы ўкраінскіх баявых мастацтваў (баявы гапак, спас і да т.п.); начныя, песенныя вогнішчы; дакументальная выстава пра дзейнасць УПВ на Валыні; начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку; сустрэча і размова з ветэранамі УПВ. У гэтым годзе навінкаю фэста будзе татуяванне для ўсіх жадаючых, працэдура будзе выконвацца бясплатна пры ўмове, што малюнак альбо надпіс будзе выкананы на нацыянальна-патрыятычную тэматыку. Таксама вядуцца перамовы з клубам гістарычнай рэканструкцыі «Меморіал» (г. Ільвоў) з нагоды правядзення паказальнага бою войскаў УПВ з НКУС.

Канцэртная частка фэсту: У суботу, 8-га жніўня, будуць выступаць наступныя музычныя калектывы: «ІншІ» (Уладзімір-Валынскі), «Ікебана» (Луцк), «Злам» (Кіеў), «Пост-Сенс» (Белая Царква), «В.О.Д.А.» (Луцк), «Брем Стокер» (Роўна), «Де Сенс» (Ільвоў), хэдлайнеры «Mauzer» (Магілёў, Беларусь) і «Роллікс» (Херсон). У нядзелю, 9 жніўня, будуць граць: «Еффата» (Чырвонаград), «Хмародери» (Ільвоў), «Спалені Вітрила» (Роўна), «Фіолет» (Луцк), «Хуч» (Ільвоў), «Мій Батько П’є» (Роўна), «Веремій» (Кіеў), «Серцевий Напад» (Чарнаўцы-Луцк) і хэдлайнер фэсту – «Тартак» (Кіеў).

Усе схільныя выступіць на Бандэрштаце былі вымушаны прапанаваць творчасць, якая б мела праўкраінскі змест, паколькі абавязковая ўмова адбору – дэмазапіс песні на патрыятычную тэматыку. Прынцыповым патрабаваннем таксама было выкананне песен на ўкраінскай мове. Адбор працягваўся з 1 траўня па 26 чэрвеня. Выключэннем з правілаў сталі зоркі беларускай альтэрнатыўнай сцэны - гурт «Mauzer». Хэдлайнерам Бандэрштату стане гурт «Тартак». На сцэне фэсту будзе прэзентаваны новы альбом каманды – «Опір матеріалів» і выканана праграма з песенных хітоў гурта. «Тартак» – адзін з нешматлікіх папулярных на Украіне музычных калектываў, які прапагандуе сваёй творчасцю любоў да Украіны і ўсяго ўкраінскага, у прыватнасці, узнімаючы пытанне УПВ.

Прэс-служба фэсту «Бандерштат – 2009»


Метки -
Источник - duckling
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее