Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Арганізатары Be Free: «Ва Ўкраіне прасьцей зладзіць беларускі фэст» (+ праграма) (31 июля 2009)

Слава Корань

Арганізатары фэсту Be Free Вячаслаў Корань і Марыя Садоўская абвесьцілі сьпіс выступоўцаў, якія выйдуць на сцэну 22 і 23 жніўня ва ўкраінскім Чарнігаве ды распавялі ТГ у чым ідэя вандроўнага беларускага фэсту, чым ім не падыйшоў Луцк і Львоў і чаму з мэрам Чарнігава дамовіцца прасьцей, чым з адміністрацыяй менскага Парку Горкага.

ТГ: Чаму фэст кожны раз зьмяняе месца правядзеньня?

Марыя Садоўская: Гэта зьвязана з тым, што мы шукаем ідэальнае месца, на якім фэст мог бы замацавацца на доўгі час, як транспамежная культурная акцыя. Калі правядзем трэці фэст, яшчэ раз прааналізуем досьвед мінулых гадоў і будзем прымаць рашэньне.

Слава Корань: У дадатак мы хочам, каб беларускія гурты пабачыла публіка як мага большай колькасьці ўкраінскіх гарадоў. Гэта дапаможа нам у будучыні — нават калі мы спынімся на адным месцы — прыцягнуць публіку з розных рэгіёнаў Украіны.

ТГ: Як гарадзкія ўлады паставіліся да гэтай ідэі, якія ў вас былі аргумэнты правядзеньня фэсту ў Чарнігаве?

М. С.: Для Чарнігава такі рок-фэстываль — навінка, і канечне ж, нам і нашым партнэрам — Чарнігаўскаму рок-клюбу і Грамадзянскаму цэнтру па правах чалавека — спатрэбіўся ўвесь досьвед і ўсе пазытыўныя водгукі мінулых гадоў, каб пераканаць мэрыю Чарнігава ня проста «дазволіць» наш фэст, але і ўзяць яго пад свой патранат. Наш аргумэнт — гэта перш за ўсё геаграфія: Чарнігаў ідэальна разьмешчаны паміж Беларусьсю, Украінай і Расеяй, а ў дадатак, даехаць да яго зь Вільні зойме прыблізна столькі ж часу, колькі зь Менску да Львова. Так што калі ўсё пройдзе добра, то наш фэст стане дадатковай турыстычнай інвэстыцыяй у горад. Важна і тое, што фэстываль праводзіцца трэці раз, і два папярэднія разы атрымаліся вельмі добра. Фактычна, мы маем запрашэньні ў кожны горад, дзе ўжо пабывалі, так што Чарнігаву гэтым разам нават пашанцавала:)

ТГ: Дык а чаго тады шукаць новае месца, калі вас чакаюць у Луцку і Львове?

М. С.: Правядзем у Чарнігаве, потым параўнаем досьведы трох гарадоў і выбярэм зь іх. Галоўны недахоп Львова ў тым, што хоць нам і выдзелілі вельмі добрыя пляцоўкі пад сцэну, на жаль, побач зь імі не было дзе разьмесьціць намётавае мястэчка. Чарнігаў мае у гэтым перавагу. Што тычыцца Луцку, то гэты горад крыху горш за Чарнігаў разьмешчаны з пункту гледжаньня камунікацыі: ад Чарнігава да Кіева і да Менску дабрацца прасьцей.

ТГ: У прэзэнтацыі фэсту вы пішаце, што айчынныя музыкі дагэтуль ня могуць свабодна выступаць у Беларусі. Можна неяк гэта пацьвердзіць фактамі?

М. С.: Я думаю, што на гэтае пытаньне найлепш адкажа адзін з нашых арганізатараў Віталь Супрановіч. Пакуль што мы ня маем дастатковага штату, каб арганізаваць усе неабходныя дазволы і ўзгадненьні. Ва Ўкраіне ж усё гэта нашмат прасьцей. Да таго ж, мы маем надзею, што падцягнецца і польская публіка, для якой візы ва Ўкраіну непатрэбныя.

С. К.: Ці шмат можна прывесьці прыкладаў краінаў, дзе адзін выступ гурта ў клюбе ці пабе ўжо прыроўніваўся бы да асобнага канцэрту, і на яго трэба было б браць асобны дазвол і ліцэнзію? Пакуль што Ўкраіна — гэта добры прыклад таго, наколькі свабодней магло бы быць канцэртнае жыцьцё ў Беларусі. Cумняюся, што ў Парку Горкага мы маглі б зладзіць такі ж оўпэн-эйр з такім жа мінімумам фармальных узгадненьняў, як гэта дагэтуль рабілася ў Львове і Луцку. У дадатак, там з намі ніхто не размаўляе пра палітыку — ані пра яе прысутнасьць, ані пра яе адсутнасьць падчас канцэрту.

ТГ: Але вы пазыцыянуеце акцыю ня толькі як музычную. Як зьбіраецеся прыцягваць увагу да беларускай сытуацыі?

М. С.: Праводзячы фэст пад назвай «Be Free» — «Будзь вольным» — мы захацелі болей увагі надаць разуменьню ідэі свабоды, як адной з асноўных каштоўнасьцяў сучаснага грамадзтва. Свабода як права і як падстава нашага жыцьця — гэта тэма, якую мы разам з нашымі партнэрамі, Чарнігаўскім грамадзянскім цэнтрам правоў чалавека, хочам абмеркаваць у нефармальных дыскусійных групах падчас неканцэртнай часткі фэстывалю. Гэта будзе першая такая спроба, але спадзяемся, не апошняя. Да дыскусіі запрашаем усіх, каму неабыякавая ідэя свабоды і хто мае што сказаць на гэтую тэму. Гэта не канвэнцыянальны мэтад «канферэнцыяў» ці «круглых сталоў» з загадзя ўзгодненай праграмай, а сустрэчы для абмену ідэямі.

ТГ: Чым кіруецеся, калі запрашаеце да ўдзелу ня толькі беларускія гурты?

С. К.: Сёлета акром беларускіх будуць гурты з Украіны, Польшчы і Францыі. У пэрспэктыве мы хочам задзейнічаць як мага болей краінаў на гэтым фэсьце, але пакуль што нашыя магчымасьці не даюць нам запрасіць усіх, каго бы мы хацелі.

М. С.: Украіна, Польшча, Беларусь — памежныя краіны, і мы лічым, што было б добра суседзям болей ведаць адзін пра аднаго. Па-ранейшаму мы болей ведаем пра тое, што адбываецца ў музычным жыцьці Злучаных Штатаў, чым пра нейкія цікавыя калектывы суседзяў. Вельмі важна і тое, што большасьць гуртоў, што выступаюць на фэсьце — беларускія. Такім чынам мы хочам, каб пра беларускую музыку лепей даведалася ўкраінская публіка і магчыма, гэта адкрые перад імі новыя магчымасьці канцэртаў і продажы дыскаў.

Размаўляў Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Праграма фэсту Be Free. Чарнігаў (Украіна):

22 жніўня
1. Re1ikt
2. Zatoczka
3. :B:N:
4. Partyzone
5. Pomidor/OFF
6. Znich
7. Vladivostok (Францыя)
8. Ляпіс Трубяцкой

23 жніўня
1. Glofira
2. LitvinTroll
3. Hair Peace Salon
4. Imprudence
5. Tarpach
6. ZERO-85 (Польшча)
7. Ulis
8. Воплі Відаплясова (Украіна)

У праграме фэсту магчымыя зьмены.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее