Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Мэтал-сьвята ў Полацку (7 августа 2009)

Мэтал-сьвята ў Полацку

2 жніўня ў полацкім рок-клюбе «Live in Rock» прайшоў другі мэтал-фэст. На малой сцэне гарадзкога палаца культуры ў гэты вечар гралі лідэры мясцовай сцэны — гурты Raven Throne, DevilWaltz i «Кола Праві».
Raven Throne распачыналі канцэрт і без экстрымальных выбухаў на сто адсоткаў стварылі атмасфэру сапраўды Сold праз black-metal, уносячы ў самыя нетры вобразнага «Трона Крумкача». Заля не супраціўлялася і з ахвотай аддавалася гарачай халадэчы «Трагедыі вечнасьці і суму часу». Для большай містычнасьці месцамі не хапала жаночага бэк-вакалу, але і гэткі варыянт гуку полацкіх мэталістаў прыйшоўся даспадобы прысутным.

Затым Полацак закруціўся ў вальсе Д’ябла — DevilWaltz прадставіў вялікую праграму са старых і новых твораў. Было адчуваньне сапраўднага сьпірытычнага сэансу. Здавалася, што вось-вось пад стольлю ўбачыш вобліскі адзеньня танцуючага вальс караля Цемры — так упэўнена і пераканаўча гралі музыкі. Экспрэсіўна і апантана, тэхнічна і на высокіх хуткасьцях, DevilWaltz яскрава раскрылі ўсе асаблівасьці полацкага sympho-dark metal-a.

Ад караля Цемры — да паганскіх багоў. «Кола Праві» — апошні раз старым складам і са старой праграмай — завяршалі гэты вечар славянскім паган-мэталам. Кожная іх кампазіцыя сустракалася, як гімн душы, этнічная мэлёдыка — як эліксыр вечнага вяртаньня да сваіх каранёў і вытокаў. Авацыямі багата адорвалі музыкаў увесь іх выступ — і гэта найяскрава паказала, што мода-модай, а асноўныя каштоўнасьці, закладзеныя на генэтычным узроўні, жывуць у кожным з нас. А таксама — актуальнасьць і запатрабаванасьць напамінаў пра іх у час «грандыёзных музычных тэлепраектаў нацыянальнага тэлебачаньня». Выбраць форму, дадаць майстэрства, душы ды энтузіязму — і атрымаецца той самы партал часу векавых каштоўнасьцей.

У паветры — добры настрой, авацыі, драйв. Віншаваньні з правядзеньнем годнага Фэсту-Сьвята арганізатарам — рок-клюбу «Live in Rock» і гурту Indra.


Метки -
Источник - Падымака
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Мэтал-сьвята ў Полацку
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее