Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Абвешчаныя ўдзельнікі Koktebel Jazz Festival ад Беларусі (13 августа 2009)

Абвешчаныя ўдзельнікі Koktebel Jazz Festival ад Беларусі

Зацьверджаная канчатковая праграма Koktebel Jazz Festival 2009 — маштабнага фэсту на беразе Чорнага мора, які пройдзе з 10 да 13 верасьня. Беларусь на ім прадставяць адразу чатыры каманды, прычым вельмі адрозныя ў стылістыцы. Гэта этна-трыё «Троіца», «Серебряная свадьба», Akana і CherryVata.

Koktebel Jazz Festival 2009 пройдзе ў тры дні на дзьвюх сцэнах. Першая завецца «Валошынскай» і тамака граюць той самы джаз у чыстым яго выглядзе. Другая — Nu Jazz — месьціцца на тэрыторыі пляжу ля гары Юнге. Па абяцаньнях арганізатараў, тутака будзе прадстаўленая авангардная, эмацыйная і наватарская музыка. Менавіта на гэтай сцэне будуць выступаць беларусы.

Беларускі прадстаўнік аргкамітэту фэстывалю Алег Ціханаў кажа, што такая вялікая ўвага да нашых камандаў паўстала пасьля леташняга фэстывалю. У выніку было вырашана правесьці дадатковы міні-фэст у Віцебску, каб вызначыць тых, хто будзе прадстаўляць Беларусь на Koktebel Jazz Festival 2009. Праўда вось, ня будзе беларускай ночы, як плянавалася раней.

11 верасьня ў 19:00 на сцэну з гадзінным канцэртам выйдзе этна-трыё «Троіца», у 23:00 — «Серебряная свадьба», адразу за ёй апоўначы выступіць CherryVata. Akana зайграе на наступны дзень 12 верасьня.

Завадатары фэсту абяцаюць пяць сэнсацыяў, але пэўныя, што іх будзе куды болей, у тым ліку і ад беларусаў.

5 абяцаных сэнсацыяў на Koktebel Jazz Festival:
Брытанская зорка Courtney Pine
Вугорскія этна-джазмэны Djabe
Сумесны праект пад лэйблам Kozak-Jazz-Rock ад украінцаў Haydamaky і палякаў Voo Voo
Фрэш-кактэйль ад піцерцаў Tequillajazz
Прэзэнтацыя новага альбома ад Oi Va Voi

Афіцыйны сайт фэстывалюwww.koktebel.info


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее