Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Стары Ольса». 10-годзьдзе з кірмашом сельска-гаспадарчай прадукцыі (16 сентября 2009)

Стары Ольса

 

3 кастрычніка з нагоды дзесяцігодзьдзя творчай дзейнасьці гурта «Стары Ольса» Ашмянскі райвыканкам і Турыстычнае агенцтва «Гісторыя-Тур» ладзяць фэстываль «Гальшанскі замак». Апроч музычных нумароў праграма юбілея складзецца з рыцарскіх забаваў і атракцыёнаў, катаньня на конях, фаер-шоў і нават арганізаванага кірмаша сельска-гаспадарчай прадукцыі.

Павіншаваць юбіляраў і падтрымаць айчынны мэдыеваль на сцэну ўзьнімуцца гурты старадаўняй музыкі Testamentum Terrae, «Расалія», «Келіх кола». І, натуральна, гледачоў чакае вялікі сьвяточны выступ «Старога Ольсы».

Арганізатары абяцаюць стварыць для ўсіх гледачоў самыя зручныя ўмовы для адпачынку — якасную сцэнічную апаратуру й асьвятленьне, агароджаную тэрыторыю, ахову і паркінг. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі — сувэніры, харчаваньне, вырабы народных рамесьнікаў, а таксама кірмаш сельска-гаспадарчай прадукцыі. Прэсавая служба інфармуе, што сярод гасьцей урачыстасьцяў чакаюцца прадусары, журналісты, «афіцыйныя асобы», мастакі і музыкі. Таксама будзе наладжаная прэс-канфэрэнцыя.

Папярэдняе набыцьцё квіткоў і арганізаваны выезд зь Менску ладзіць турыстычнае агенцтва «Гісторыя-Тур» (кантакты: Алесь Кушнер, тэл. (029) 677-00-46). Ахвочыя таксама змогуць набыць квіткі на пачатку фэстываля «на ўваходзе».

Арганізацыя тэрыторыі, замова гандлёвых месцаў, адміністраваньне — Пётар Явідовіч. Тэл.: (029) 334-22-51.
Арганізацыйная падтрымка — Аддзел культуры Ашмянскага райвыканкаму, Алена Паўлаўна Куст, тэл.: (01593) 453-68.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее