Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Конкурс ад «MetalFront.org Music Awards» (22 сентября 2009)

«MetalFront.org Music Awards» — першая ў Беларусі музычная прэмія ў галіне metal/gothic/industrial-музыкі. Штогод у некалькіх намінацыях вызначаюцца лепшыя прадстаўнікі беларускай сцэны ў адпаведных музычных кірунках. Падвядзеньне вынікаў і ўручэньне ўзнагародаў пераможцам адбываецца на адмысловых канцэртах, якія ладзіць інтэрнэт-партал MetalFront.org.

MetalFront.org

 

У сакавіку 2009 году ў межах «MetalFront.org Music Awards — 2008» былі названыя пераможцы ў намінацыях «Група году», «Альбом году», «Міні-альбом году», «Відэа году», «Вяртаньне году», «За трывалую высокую якасьць», «За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай мэтал-сцэны», «За актыўны ўдзел у разьвіцьці парталу MetalFront.org». У гэтым годзе да згаданых намінацыяў дадаецца яшчэ адна — «Адкрыцьцё году». У Беларусі дастаткова шмат таленавітых гуртоў, якія заслугоўваюць добрай пагалоскі. Таму ў межах «MetalFront.org Music Awards — 2009» будзе зладжаны вялікі адборачны конкурс з мэтай вызначэньня пераможцы ў гэтай новай наінацыі.

Конкурс «Адкрыцьцё году» будзе ладзіцца ў некалькі этапаў:
Да 1 кастрычніка ідзе прыём заявак. Гурты, што жадаюць прыняць удзел у конкурсе мусяць запоўніць заяўку і даслаць яе на e-mail awards@metalfront.org. З 1 па 10 кастрычніка зь ліку атрыманых заявак будзе вылучана 20 гуртоў для удзелу ў адборачных кацэртах 7, 14, 21 і 28 лістапада на пляцоўцы менскага «DA-club».

Вызначаць пераможцаў стануць слухачы — да кажнага квітка будзе прымацаваны цэтлік з назвамі гуртоў-удзельнікаў канцэрту. Застанецца толькі адзначыць упадабанага выканаўцу і перадаць цэтлік арганізатарам.

Таксама на сайце MetalFront.org будзе праведзена дадатковае галасаваньне, пераможца якога атрымае 10 дадатковых галасоў. За другое месца будзе налічана 7 галасоў, за трэцяе — 5.

Калектыў, што назьбірае найвялікшую колькасьць галасоў на канцэртах і ў інтэрнэт-галасаньні стане пераможцам ў намінацыі «Адкрыцьцё году». Пераможца выступіць на ўрачыстым канцэрце, што прысьвечаны ўручэньню «MetalFront.org Music Awards — 2009» у менскім клюбе «Рэактар» і атрымае прызы і падарункі ад інтэрнэт-парталу MetalFront.org.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее