Авторизация ...

Имя пользователя :
Пароль :
напомнить пароль

Музбайнет » Новости » Рок-н-ролльное » Рыхтуюцца трыб’юты Каліноўскаму і Арсеньневай

Рыхтуюцца трыб’юты Каліноўскаму і АрсеньневайУ сэрыі «Беларускі музычны архіў» выйдзе адразу тры дыскі. Упершыню на CD пабачыць сьвет альбом гурта «Мроя» «28-ая зорка». Два іншыя праекты будуць прысьвечаныя знакавым у беларускай гісторыі асобам – Кастусю Каліноўскаму і Натальлі Арсеньневай. На гэтыя складанкі можа трапіць кожны гурт, што натхніўся ўчынкамі кіраўніка паўстаньня 1863 году ды словамі аўтаркі гімну «Магутны Божа».

«Беларуская музычная альтэрнатыва» рыхтуе новыя дыскі сэрыі «Беларускі музычны архіў». У ёй ужо выйшлі дыскі Міхася Забэйды-Суміцкага, Сержука Сокалава-Воюша, Міколы Равенскага, Данчыка, Віктара Шалкевіча. Асобным разьдзелам ідуць дыскі прысьвечаныя паэтам Ларысе Геніюш і Сяргею Новіку-Пеюну. Як правіла ў гэтых рэлізах выдаваліся рарытэтныя, адрэстаўраваныя запісы.

На цяперашні момант ідзе праца на альбомамі, што прысьвечаныя выбітнаму грамадзкаму дзеячу Кастусю Каліноўскаму з нагоды яго 170-годзьдзя і паэтцы Натальлі Арсеньневай да яе 105-годзьдзя. Кіраўнік БМА-груп Віталь Супрановіч разумее, што Кастусь Каліноўскі вядомы ня вершамі, а як кіраўнік паўстаньня 1863 году: «Але ягоныя маніфэсты выкарыстоўвалі шмат якія музыкі ў сваіх песьнях, як напрыклад Сяржук Сокалаў-Воюш, „Чырвоным па Белым“ ды іншыя. Ёсьць вельмі шмат песень проста прысьвечаных гэтай Асобе. Таму мы заклікаем музыкаў прапаноўваць нам свае творы».

Натальля Арсеньнева вядомая, як аўтарка гімну «Магутны Божа», але ініцыятары складанкі, пэўныя ў тым, што іншыя яе творы таксама не пакінуць нікога абыякавым. «Штуршком да падрыхтоўкі гэтага дыску сталі для мяне выказваньні некаторых чыноўнікаў, - кажа Віталь Супрановіч. – Напрыклад, Чаргінец неяк назваў Арсеньневу „фашысцкім прыхвастнем“. Таму нашая задача праз гэты праект раскрыць талент паэткі, каб кожны самастойна мог зрабіць свае высновы».

У гэтай жа сэрыі пабачыць сьвет дыск гурта «Мроя» «28-ая зорка», які будзе дапоўнены аўдыё ды відэа-бонусамі. «Гэтая плыта, што была выдадзеная яшчэ за савецкімі часамі, на фірме „Мэлёдыя“ асабіста для мяне вельмі знакавая. Многія гіты гэтай плыты актуальныя і па сёньня», – адзначыў Віталь Супрановіч.

Творы для складанак, прысьвечаных Кастусю Каліноўскаму і Натальлі Арсеньневай можна прапаноўваць да 1 лістапада. Сувязь з выдаўцамі праз тэлефон (029) 649-08-88. E-mail: w1979@tut.by, ICQ: 361989388.

 

Источник - ТГ.

Другие новости по теме:

  • У Супрановіча будзе фан-клюб
  • У «Рок-школу» падалі 52 заяўкі
  • «Песьняры» хочуць выкараніць пірацтва ў Расеі
  • Рок-школа. Будзьма граць
  • «БЕЗ БИЛЕТА» едуць у тур па Беларусі
  •  

    Советуем посмотреть:

    Загрузка...

    Ваше Имя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить если не виден код
    Введите код:

    a

    Новости

    Здесь будет позже список заголовков новостей.