Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Беларускія рок-зоркі церпяць фіяска ў рэгіёнах (25 сентября 2008)

Нейро Дюбель

Раней было пытаньне, чаму беларускія рок-гурты ня могуць даваць канцэрты на радзіме. Пасьля таго, як негалосная забарона была зьнятая, з канцэртамі і нават турамі па Беларусі праехалі некалькі камандаў з таго самага «чорнага» сьпісу. Але пра вялікі посьпех казаць не выпадала – у некаторых гарадах айчынныя рокеры не маглі сабраць і сотні гледачоў. Апошні, хто наважыўся на паездку ў рэгіён – гурт Neuro Dubel. Іх канцэрт у Магілёве быў адменены з прычыны нізкага попыту на ўваходныя квіткі. Аляксандар Кульлінковіч даведаўся пра гэта загадзя.

- Папярэдні продаж у іх быў слабы і арганізатары вырашылі не рызыкаваць.

Гэта ня першы канцэрт гурта на чале з Кульлінковічам, на які слаба купляюць квіткі. Зь яго словаў такое здараецца часта і менавіта ў рэгіёнах.

- Ты прыяжджаеш на канцэрт у іншы горад, а там тры афішы толькі вісіць ці наогул няма. Магілёўскага канцэрту гэта ня тычыцца, там з афішамі ўсё было ў парадку, але такое здараецца вельмі часта – у 99 працэнтах выпадкаў.

Кіраўнік магілёўскага «Цэнтру жывога року» Віталь Шум кажа, што і канцэрт «Крамбамбулі» ў ягоным горадзе аніякага посьпеху ня меў – праект Лявона Вольскага сабраў усяго шэсьць дзясяткаў слухачоў. На думку Шума, прычына тут і ў слабасьці мясцовых арганізатараў, і ў высокіх патрабаваньнях менскіх музыкаў.

- Рэальныя людзі, якія могуць спакойна зрабіць канцэрт, не бяруцца за Neuro Dubel у тым жа Магілёве, паколькі ведаюць наколькі гэта цяжка, таму займаюцца вось такія… А калі б музыкі зрабілі саступку ў ганарары, скажам, з 1000 да 500 даляраў, прыехалі бы, парвалі залю, а наступным разам сабралася бы ў два разы болей народу. А яны чамусьці лічаць, што калі ў Менску зьбіраюць клюб, то ў іншых гарадах будзе тое самае. На самой справе гэта ня так.

Аляксандар Кульлінковіч згодны, што фінансавыя патрабаваньні ў менскіх рок-камандаў цяжкавыканальныя для арганізатараў у рэгіёнах. Нават пры тым, што цэны на квіткі ў Магілёве значна ніжэйшыя за менскія.

- Мне падаецца, што рэгіёнам вельмі цяжка адбіць грошы. Ды яшчэ пры такіх нізкіх коштах на квіткі, мне не зразумела, як яны праводзяць канцэрт. І калі мы просім мінімальныя грошы, за якія ў Менску нават маладая каманда ня грае, у рэгіёнах усё адно кажуць, што высокія ў вас ганарары.

Арганізатар рок-канцэртаў Павал Кашырын згадвае нядаўні канцэрт Neuro Dubel у Бабруйску. Тады мясцовыя арганізатары пайшлі на пэўныя хітрыкі, каб сабраць болей людзей.

- Яны бачылі паводле папярэдняга продажу, што людзей будзе меней, чым яны хацелі. І таму зрабілі вольны ўваход на дыскатэку, у той жа залі, дзе граў Neuro Dubel. Такім чынам, гледачы атрымалі магчымасць пабачыць канцэрт, а потым застацца на бясплатную дыскатэку.

Павал Кашырын упэўнены, каб беларуская незалежная музыка сапраўды загучала ў тэле- і радыёэтэры, аніякіх хітрыкаў ня трэба было б выдумляць.

- У тым жа Палацы рэспублікі зьбіраецца поўная заля на якую «фабрыку», бо людзі іх чуюць і бачаць штодня. Каго бачаць – на таго ідуць. Калі б кожны дзень паказвалі «Краму», «Крамбамбулю» і Neuro Dubel яны таксама бы зьбіралі палацы. Ды ўсе яшчэ бы казалі пра іх, што гэта модна і цікава.

Цяпер раз-пораз беларускіх музыкаў можна пабачыць у этэры дзяржаўнага тэлебачаньня, але толькі ў спэцыялізаваных праграмах. Выглядае, што з статусу забароненых яны перайшлі ў статус непажаданых.

Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее