Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / У Строчыцах ізноў фольк (25 сентября 2009)

У Строчыцах ізноў фольк

Фольк-гурт «Джамбібум» вырашыў працягнуць традыцыю правядзеньня фольк-канцэртаў у Строчыцах. У музэі народнай архітэктуры і побыту 3 кастрычніка пройдзе фэст «Музычны кастрычнік», які ладзяць «джамбібумаўцы» разам са сваімі сябрамі пры падтрымцы экалягічнага таварыства «Зялёная сетка». Музыка абяцаецца выключна экалягічна чыстая.

3-га кастрычніка «Джамбібум» разам са сваімі сябрамі пры падтрымцы экалягічнага таварыства «Зялёная сетка» ладзяць сумесны канцэрт «Музычны Кастрычнік» у Строчыцах (Музэй народнай архітэктуры і побыту). Канцэрт «Музычны кастрычнік», у якім будуць браць удзел, акрамя «Джамбібум», гурты «Гаротніца», «Кумалёнтрэ» і тэатар агню «Elemental» — гэта «жывы» гук, фэерычнае шоў з агнём, выдатны настрой і «экалягічныя» сюрпрызы для публікі, якія пакуль не абвяшчаюцца.

Удзельнік гурта «Джамбібум» Арцём Быстрык кажа: «Мы хочам, каб слухачы, што прыйдуць на музычны канцэрт даведаліся, што зрабіць больш „экалягічным“ сваё жыцьце — зусім нескладаныя рэчы, якія кожны можа выконваць штодзённа амаль без усялякага напружаньня, у пераліку на колькасьць дзён у годзе аказваюць адчувальны ўплыў на экалягічную сытуацыю ў нашай краіне і нават ва ўсім сьвеце».

Канцэрт таксама падтрымаў сталічны рэстаран «Камяніца», што ў якасьці пляцоўкі для яго правядзеньня прадаставіў свой філіял у Строчыцах — кафэ «Карчма». Слухачы будуць дастаўленыя на канцэрт адмысловымі аўтобусамі з пляцоўкі на прыпынку «Гарадзкі Вал».

Трапіць у музэй пад адкрытым небам можна і звычайнымі рэйсавымі аўтобусамі, што ад’яжджаюць ледзь ня кожную гадзіну ад аўтобуснай станцыі «Паўднёва-Заходняя» ў накірунку Азярцо, Дубянцы, Гарадзішча, Заходнія Могілкі (прыпынак — «Музэй»).

3 кастрычніка. Строчыцы. Фэст «Музычны кастрычнік». Пачатак у 15:00. Даведкі: (029) 567-40-89, (029) 308-99-85, (029) 110-19-63.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее