Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Упершыню адбудзецца фестываль «Гальшанскі замак» (25 сентября 2009)

alt

3 кастрычніка 2009 года ўпершыню адбудзецца фестываль «Гальшанскі замак», які аб’яднае аматараў сярэднявечнай музыкі і будзе прысвечаны 10-годдзю гурта Стары Ольса.

Фестываль заснаваны Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам і Турыстычным агенцтвам «Гісторыя-Тур». Партнёр фестываля – кампанія «ГальшаныТур». Асноўная падзея фестываля ў 2009 г. – 10-годдзе творчай дзейнасці лідэра беларускай сярэднявечнай музыкі - гурта Стары Ольса.

На ўсталяванай каля Гальшанскага замку сцэне адбудзецца вялікі канцэрт гурта Стары Ольса і выступы гуртоў старадаўняй музыкі Тэстаментум Тэррэ, Расалія, Келіх кола. У праграме фестываля таксама - рыцарскія забавы і атракцыёны, катанне на конях, восеньскі кірмаш, фаер-шоу, салют.

Пачатак фестывалю а 11:00.

Будуць працаваць гандлёвыя кропкі – сувеніры, ежа, народныя рамёствы. Створаны ўмовы для камфортнага адпачынку – сцэнічная апаратура і асвятленне, агароджаная тэрыторыя, продаж квіткоў на ўваходзе, ахова і г.д. Сярод гасцей урачыстасці – прадзюсары, журналісты, афіцыйныя асобы, мастакі і музыкі.

Будзе арганізаваны выезд з Мінску на аўтобусе. Кошт квіткоў з улікам аплаты за праезд – 45 тысяч для дарослых і 40 тысяч для дзйцей. Таксама да месца можна будзе дабрацца сваім ходам. Каля тэрыторыі Гальшанскага замка арганізаваны паркінг, а квіткі будуць каштаваць 20 тысяч для дарослых і 15 для дзяцей.

Білеты можна набыць па адрасе: Праязны завулак, д.3, оф.1, пакой 2 ці непасрэдна на месцы перад пачаткам фестывалю.

Фестываль запланаваны як штогадовы. А ў наступным 2010 годзе яго чакае ўнікальны юбілей – 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка.


Метки -
Источник - duckling
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее