Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Рецензии / Новы альбом ад легендаў віцебскага хіп-хопу (30 сентября 2008)



Улічваючы надзіва слабую дыстрыбуцыю, віцебскі слухач яшчэ амаль нічога не займеў, а альбом ходзіць па горадзе альбо ў выглядзе аўтарскіх асобнікаў Валера Швындзікава (музыка гурта DJ 33) і Андрэя Смагі (рэп-выканаўца Anubis), альбо прабіваецца па старых сеткавых тропках. А попыт ёсьць, і закінь які супрацоўнік «Вэсту» ў віцебскія дыскарні стос альбома – гарантую, што пара соцень разышлася б за першыя дні. У менскай сытуацыі не абазнаны.

DJ 33, пачынаючы з 2006 году, перамагае на ўсіх магчымых беларускіх батлах і фэстывалях па турнтаблізьме, а сёлета паедзе прэзэнтаваць краіну ў Лёндан на сусьветныя спаборніцтвы ў рамах славутага DMC World Dj Championship. Гэта вельмі канкрэтна адбілася і на трэках альбома, дзе аніводная песьня не абыходзіцца без запілаў. Часам з дапамогай плытак выбудоўваецца цэлая мэлёдыя («Е2 достойные», сумесны з DJ Shashok «First Digit»). Зь дзесяці гадоў сваёй гісторыі большую палову «Падвальныя рыфмы» працуць у мінімальна магчымым складзе. Сярод ўсіх трэкаў вылучаецца багацьцем саўнда беларускамоўны «Віцебск 974». На альбоме прэзэнтаваны скарочаны рэмэйк тае песьні, прычым зьдзіўляе, што пры наяўнасьці вялікага кола беларускамоўных сяброў, мальцы з гурта не змаглі давесьці да ладу тэкст, а так і пакінулі «зданія, масты», «ад чужога глаза», «далі» ды «аблакі».

Уплывы расейскіх рэп-зорак кшталту «Касты», Ю.Г. ці Грані адчувальныя, але тое не дакор, бо ўсе мы жывем у камунікацыйную эпоху і мімаволі цытуем тых, з кім узаемадзейнічаем. Хіба што расейскія зоркі не дазвалялі сабе такой колькасьці патасу на адным сідзі: «Вера, Надежда, Любовь», «Все свои», «Е2 достойные», «Снова гремят они», «Не плачь, моя Куба» – патэтыка ня ў назвах, а ў тэкстах гэтых трэкаў.

Філязофскія разважаньні Анубіса вельмі цяжка ўспрымаюцца, у той момант як песьні сусьветных рэпэраў падчас праслухоўваньня без праблем запамінаюцца, нягледзячы на важкасьць паднятых тэмаў. У «Рэактары» слухачу няма калі разьняволіцца, пастаянна падымаюцца важкія тэмы, барацьба штохвілінна, патрыя о муэртэ! Дарэчы, пра Кубу. Студыйны мікрафон стаў адным з інструмэнтаў выказваньня сваіх настальгічных меркаваньняў пра СССР, трагедыю яго распада і атмасфэру халоднай вайны. «Словно призраки» распавядзе пра тое, як «сигару Фиделя передавали через руки». Тэкст трэка стаўся адным з найбольш прадуманных на альбоме, але напоўніцу будзе ўсьвядомлены хіба тымі, хто яшчэ настальгуе, прыгадваючы «Советское шампанское, запах ели, общую кухню, на которой мы все сидели».

У некаторых з трэкаў музыка яўна дысануе з тэкстам. Мэлёдыя з «Е2 достойные» нібыта адмыслова паўстала для сынтэмэнтальнай гісторыі пра каханьне, але была аддадзеная пад патасны гімн тым, пра каго помнім і каго мусім быць вартыя (на жаль, канкрэтных імёнаў не пералічваецца). Калі DJ 33 апрацуе музыку пад выданьне асобнага мікстэйп альбома, тады гэты дысананс паўстане больш яскрава. Якасьць саўнда на «Рэактары» радуе – гэта без камэнтароў. Відавочна, што DJ 33 не адныя суткі прасядзеў перад маніторам, а Анубіс прастаяў перад мікрафонам: праслухоўваецца кожная частотка і кожнае слоўца, што ў айчыннай рэп-культуры ўжо падзея.

Напрацягу ўсёй сваёй кар’еры «Падвальныя рыфмы» пазыцыянавалі сябе, як глыбокая андэграўнд-каманда. Трэба аддаць належнае, гэтай маркі яны трымаюцца да канца, прычым ня толькі ў музыцы. Таленавіты мастак і ілюстратар Андрэй Смага aka Anubis, напрыклад, быў арганізатарам шэрагу выставаў, якія праходзілі ў закінутых хібарах, лесе і, натуральна, падвалах. Можна сьмела сьцьвердзіць – настолькі анты-эрэнбі рэп-брыгады ў Беларусі сёньня няма. Хаця, як вядома, ўсё ў гэтым сьвеце адносна. Гуру сусьветнага рэп-руху, стваральнік храму хіп-хопу ў Нью-Ёрку, чалавек, які ад імя хіп-хоп-культуры выступаў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў рэп-выканаўца KRS-ONE ў свой час зазначаў, што калі ты запісаўся на лэйбле, ты ўжо не underground. Дзесяць гадоў гісторыі «ПР» сусьветны хіп-хоп не стаяў на месцы, а панятак underground ператварыўся ў такую ж прыкмету урбан-культуры, як залаты кулён са знакам «$» на шыі 50 Cents. Вось і самі «падвалы» выпусьціліся на «модным лэйбле». Дык можа прыйшоў час перагледзіць праграму партыі і абраць іншы вэктар разьвіцьця?

Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее