Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Бардаўская восень»: фармат зьмяняецца, цікавасьць расьце (29 сентября 2009)

Бардаўская Восень

У вечар нядзелі ўтульная кавярня «Лісіная нара» прыняла 25 удзельнікаў конкурснай праграмы і ўсіх жадаючых пацікавіцца сучасным станам беларускай аўтарскай песні. А такіх аказалася ня мала. Кавярня, разлічаная прыкладна на 100—150 гледачоў зьмясьціла нейкім чынам у два, а то і ў тры разы больш. Але нягледзячы на тое, што такая колькасьць людзей з пэўных арганізацыйных момантаў была праблемнай, усе прысутныя засталіся задаволенымі, атрымліваючы асалоду ад добрай, якаснай беларускай музыкі. Музыкі і арганізатары ў сваю чаргу таксама былі ўзрадаваныя такім нечаканым ажыятажам у адносінах да канцэрту.

Адкрылі канцэрт госці конкурснага адбору — гурт «Босае Сонца», які дарэчы ўжо становіцца традыцыйным для фэстывалю «Бардаўская восень», нягледзячы на пэўную нефарматнасьць музычнага стылю. Надалей свае творы гледачам і ўдзельнікам журы прадставілі канкурсанты, сярод якіх дарэчы таксама было многа «нефармату». Як зазначыў адзін зь сябраў журы, паэт Міхал Анемпадыстаў, фэстываль у першаю чаргу накіраваны на стыль так званай сьпяванай паэзіі, таму шмат тэхнічных і прафэсійных з музычнага боку выканаўцаў не патрапілі на конкурс у Бельску. Арганізатар фестывалю з польскага боку, Ігар Лукашук адзначыў вельмі высокі прафэсійны ўзровень амаль усіх выступоўцаў і дадаў, што на яго думку ўдзел у конкурснай праграме такой колькасьці нефарматных выканаўцаў і гуртоў, гэта добрая зьява, якая сьведчыць пра цікавасьць да бардаўскага стылю і яго разьвіцьця. А што да самога конкурсу, то адборачны тур для таго і існуе, каб сярод ўсіх канкурсантаў выбраць менавіта тых, якія сваёй творчасьцю найбольш адлюстроўваюць сутнасьць і стыль «Бардаўскай восені».

Такім чынам на конкурс у Бельск-Падляскі трапілі Павал Кузіч, Максім Знак, Міхал Бараноўскі, Дзяніс Філіпенка, а таксама тры гурты — ZnaROCK, Re1ikt і «Рэбус нялішніх». У так званым рэзэрве апынуліся Раман Абрамчук, Кацярына Ваданоса з гурта Alta Mente і лідэр гурта «Мутнаевока» Яўген Змушка.

Завяршэннем вечару стаў доўгачаканы выступ у бардаўскім фармаце Лявона Вольскага, які дарэчы таксама паўдзельнічаў у судзействе канкурсантаў. Між тым, Вольскі зазначыў са сцэны, што з задавальненьнем запрашае ўсіх на сам фэстываль, які адбудзецца 23—25 кастрычніка. На сёлетняй «Бардаўскай восені» плянуюцца выступы такіх гасьцей фэсту, як N.R.M. у акустыцы, Зьмітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Зьмітра Бартосіка, гурта «Босае Сонца» і шэрагу іншых беларускіх выканаўцаў.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее