Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Tarpach прыпыніў дзейнасьць (1 октября 2009)

Tarpach

Гурт Tarpach вымушаны на час прыпыніць канцэртную дзейнасьць ды перанесьці на неакрэсьлены тэрмін запіс свайго новага альбома. Справа ў тым, што з гурта пайшоў бубнач Аляксей Яфрэменка. Вакалістка Вольга Самусік: «Лёша сказаў, што „проста стаміўся“. Відавочна, так: ён граў адначасова ў 5—6 гуртах, і далёка ня ўсе зь іх рэгулярна прыносілі нейкія грошы…» Tarpach спадзяецца знайсьці новага бубнача.

 

Пераможцы «Басовішча-2004» і фэсту «Рок-Кола-2007» — гурт Tarpach апынуўся ў цяжкай сытуацыі: ад іх сыйшоў бубнач. Абставіны тым больш непрыемныя, што музыкі ўжо пасьпелі падрыхтавацца да запісу чарговага альбома. А да ўсяго дамовіліся на прафэсійную фотасэсію для вокладкі дыску. Калі будзе бліжэйшы выступ Tarpach — пакуль невядома.

«Мы сутыкнуліся з сапраўднай праблемай, нягледзячы на тое, што праз гэта праходзіць даволі шмат камандаў, — кажа вакалістка гурта Вольга Самусік. — Знайсьці бубнача такога ж узроўню, як Аляксей Яфрэменка, вельмі цяжка. Мы ўжо пасьпелі разгледзіць некалькі кандыдатаў, але вынікі праслухоўваньняў ня вельмі добрыя… Лёша, калі сыходзіў, сказаў, што „проста стаміўся“. Відавочна, так: ён граў адначасова ў 5—6 гуртах, і далёка ня ўсе зь іх рэгулярна прыносілі нейкія грошы, а часу ўсё роўна трэба было вельмі шмат. Мы разыйшліся па-добраму. Дамовіліся зьвяртацца за дапамогай адзін да аднаго. Лёша паабяцаў „падцягнуць“ нашага будучага бубнача па песьнях, якіх назьбіралася ўжо вельмі шмат. У большасьці выпадкаў партыі бубнача даволі арыгінальныя і нават месцамі „наварочаныя“. Адымеш гэта — гучаць Tarpach будзе зусім „лайтова“».

Музыкі з гурта Tarpach спадзяюцца аднавіць актыўную творчую дзейнасьць у самы бліжэйшы час і просяць зьвяртацца да іх усіх, хто адчувае ў сабе сілы далучыцца да гурта. Зьвязацца з гуртом Tarpach можна наступным чынам: па тэлефонах (029) 778-85-49, (029) 253-29-31, (029) 615-42-20, (029) 333-65-24, e-mail tarpach-inf@mail.ru


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее